ГалоўнаяМерапрыемствыУ бібліятэцы адсвяткавалі Каляды
Плывец па рацэ гісторыі
Выбарчае заканадаўства і выбары ў сучасным свеце

У бібліятэцы адсвяткавалі Каляды

У бібліятэцы адсвяткавалі Каляды
Іншыя мерапрыемствы
14 студзеня
Дата правядзення
09.00–10.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

14 студзеня для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выступіў народны ансамбль “Шчодрыца”. Гледачоў парадавалі калядныя песні, танцы і жартоўныя святочныя рытуалы.

У імпрэзе прынялі ўдзел і нашы калегі. Мядзведзем стаў Аляксей Тарасаў, а Цыганам – Васіль Прус. Разам з гарэзлівай Казой, загадкавай Цыганкай, мінскім Лекарам і іншымі персанажамі яны падарылі святочны настрой гледачам і нагадалі пра старыя народныя традыцыі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам