ГалоўнаяМерапрыемствыГолас вернасці
Творчыя заняткі “Падарачная скрыначка”
Перыядычныя выданні – юбіляры 2020 года

Голас вернасці

Голас вернасці
Іншыя мерапрыемствы
3 студзеня – 19 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 3 студзеня па 19 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Голас вернасці”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка – выдатнага паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў “Сустрэча былых канагонаў”.

Мікалай Якаўлевіч Аўрамчык (1920–2017) належыць да тых творчых людзей, у якіх вельмі часта за радком верша стаіць канкрэтны радок асабістай біяграфіі. Па творах пісьменніка можна прасачыць бадай што ўвесь яго жыццёвы шлях.

Раман “У падзямеллі”, аповесць “Палон”, а таксама паэтычныя зборнікі “Пярэдні край”, “Шляхамі дружбы”, “Ключы жураўліныя”, “Універсітэцкі гарадок”, “Радовішча”, “Агледзіны” і іншыя творы Міколы Аўрамчыка сабраны ў раздзеле “Запрашэнне да роздуму”. У яго паэзіі – шчырасць, добразычлівасць, любоў да радзімы. У вершах адлюстраваны драматычны ваенны лёс паэта, жыццё ў фашысцкай няволі, шахцёрская праца, вучоба ва ўніверсітэце, уражанні з паездак па краіне.

“Майстар беларускай паэзіі” – раздзел выстаўкі, дзе прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні, у якіх змешчаны пераклады Міколы Аўрамчыка. Дзякуючы яму на беларускай мове загучалі асобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, Л. Украінкі, М. Рыльскага, М. Джаліля і іншых вядомых паэтаў свету. Вершы напоўнены глыбокім трагізмам, пяшчотнасцю і мужнасцю. І хоць яны ўяўляюць для перакладчыка значную цяжкасць багатай гамай пачуццяў і надзвычайнай экспрэсіяй, Мікола Аўрамчык пераклаў творы з густам, разуменнем, майстэрствам, захаваўшы іх пяшчотнасць і боль.

Выпрабаванні, якія выпалі на долю Мікалая Якаўлевіча Аўрамчыка, не вымаразілі з яго душы дабрыні і мяккасці, не зрабілі чалавека жорсткім і абыякавым да чужой бяды, не пазбавілі яго непасрэднасці і бескарыслівасці ў адносінах да свету, не зрабілі эгаістычна рацыянальным у паводзінах і ўчынках. Наведвальнікам бібліятэкі будзе цікава пазнаёміцца з матэрыяламі аб жыцці і творчасці пісьменніка ў раздзеле экспазіцыі “Нам засталася спадчына”.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Шырыня паэтычнага абсягу

20.02.2020

З 20 лютага па 19 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Шырыня паэтычнага абсягу”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна (1935–2014).

Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць

19.02.2020

З 19 лютага па 17 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць”, прысвечаная Сусветнаму дню сацыяльнай справядлівасці.

Крылы творчага натхнення

15.02.2020

З 15 лютага па 5 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Крылы творчага натхнення”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925–2006).

Размова з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

12.02.2020

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Узгадавала зямля беларуская

07.02.2020

З 7 лютага па 29 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Узгадавала зямля беларуская”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака Івана Фаміча Хруцкага (1810–1885).



111