ГалоўнаяМерапрыемствыПра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе
Святло і паветра мастака Пятра Шарыпы
Снег – зімовы цуд

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе
Іншыя мерапрыемствы
10 снежня
Дата правядзення
17.00–18.30
Час правядзення
зала дакументаў па мастацтве (пам. 306)
Месца правядзення

10 снежня ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя зборніка Вольгі Паўлючэнка “Малюнак пад кніжнай вокладкай”.

У кнігу ўвайшлі інтэрв’ю Вольгі Міхайлаўны з вядучымі кніжнымі графікамі Беларусі. Журналіст распытвала суразмоўцаў аб коле чытацкіх інтарэсаў, дзяцінстве, шляху ў прафесію, меркаваннях пра будучыню айчыннай кніжнай графікі, любімых кнігах – прачытаных і аздобленых.

У прадмове да выдання Вольга Паўлючэнка піша: “Гады працы падарылі шмат сустрэч з выбітнымі прадстаўнікамі беларускай культуры, такімі як Арлен Кашкурэвіч, Мікалай Казлоў, Віктар Кліменка, Алена Лось, Наталля Сустава, Валерый Славук, Павел Татарнікаў, Валянцін Губараў, Юрый Якавенка, Юрый Хілько, Ірына Лобан, Тамара Мельянец, Генадзь Мацур, Сяргей Волкаў, Уладзімір Пашчасцеў, Уладзімір Савіч, Вячаслаў Паўлавец, Раман Сустаў, Вольга і Юрый Крупянковы і многімі іншымі, і тымі, хто робіць першыя крокі як мастак-ілюстратар. Іх аповеды сталі газетнымі артыкуламі. Ды жыццё газетнай старонкі карацейшае за жыццё кнігі. Няхай гэтыя інтэрв’ю, сабраныя пад адну вокладку, будуць словам удзячнасці ўсім, хто працягвае шчыраваць у беларускай кніжнай графіцы, а таксама данінай памяці тым маім суразмоўцам, каго ўжо няма з намі”.

У прэзентацыі прымуць удзел гераіні кнігі Аксана Аракчэева і Ірына Мацкевіч, выдавец Маргарыта Клябанава, бард Юлія Шабанава, журналіст Галіна Суша.

Гасцей сустрэчы чакае не толькі мноства дзіўных гісторый, звязаных з кнігай, але і выстаўка выданняў, аформленых суразмоўцамі Вольгі Паўлючэнка.

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя зборніка Вольгі Паўлючэнка “Малюнак пад кніжнай вокладкай”

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам