ГалоўнаяМерапрыемствыСнег – зімовы цуд
Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе
Роўныя правы, роўныя магчымасці

Снег – зімовы цуд

Снег – зімовы цуд
Іншыя мерапрыемствы
7 снежня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

7 снежня дзіцячы пакой запрашае ў займальнае літаратурнае падарожжа “Снег – зімовы цуд” і пакажа незвычайную і вельмі пазнавальную “Большую книгу снега и льда”.

У ёй столькі цікавых фактаў і малюнкаў, якія раскрыюць усе таямніцы ўзнікнення снегу, яго асаблівасці і нават спосабы прымянення.

З кнігай можна гуляць, праводзіць вясёлыя віктарыны, прыдумляць уласныя гісторыі з героямі малюнкаў, разглядаць маляўнічыя развароты і адгадваць схаваныя ўнутры іх выявы.

Зімовы настрой у дзяцей падтрымаюць гульні “Зляпі снежную фігуру” і “Зрабі сняжынку”, віктарыны, загадкі, песенькі і вершы пра першы снег, а яшчэ ўдзельнікі мерапрыемства навучацца выразаць прыгожыя сняжынкі.


Для дзяцей 5–10 гадоў.

Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам