ГалоўнаяМерапрыемствыЯк гэта сказаць па-...?
Энергазберажэнне: учора, сёння, заўтра
Служэнне Фемідзе і грамадству

Як гэта сказаць па-...?

Як гэта сказаць па-...?
Іншыя мерапрыемствы
1 лістапада – 4 снежня
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 1 лістапада па 4 снежня запрашаем на выстаўку “Як гэта сказаць па-... ?” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Веданне моў – дзверы да мудрасці.
Роджэр Бэкан

Навучанне замежным мовам з кожным днём становіцца ўсё больш папулярным. Некаторыя людзі вывучаюць мовы, таму што яны ім патрэбны для працы, іншыя, каб свабодна вандраваць, для кагосьці гэта проста хобі. Веданне замежнай мовы дапамагае лепш ведаць родную, развівае кругагляд, дазваляе знаёміцца з літаратурай у арыгінале і пашыраць знаёмствы з людзьмі самых розных краін.

На кніжнай выстаўцы “Як гэта сказаць па-…?” прадстаўлена мастацкая літаратура на розных мовах, а таксама падручнікі, дапаможнікі і размоўнікі, якія дазваляюць засвоіць замежныя мовы.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Час работы выстаўкі:

Пн. – чц.: 10.00–19.00
Пт.: 10.00–18.00
Сб., нядз. – выхадныя дні

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам