ГалоўнаяМерапрыемствыЭнергазберажэнне: учора, сёння, заўтра
Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення
Як гэта сказаць па-...?

Энергазберажэнне: учора, сёння, заўтра

Энергазберажэнне: учора, сёння, заўтра
Іншыя мерапрыемствы
1 лістапада – 24 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 1 лістапада па 24 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Энергазберажэнне: учора, сёння, заўтра”.

Ці могуць другасныя рэсурсы быць перспектыўнымі ў нашай краіне? Як прымусіць адходы працаваць? Аб ролі перапрацоўкі і выкарыстання адходаў для забеспячэння энергетычнай і экалагічнай бяспекі краіны раскажуць артыкулы з часопісаў “Промышленная безопасность”, “Белорусское сельское хозяйство”, “Беларусь”, газет “Заря”, “Звязда”, “Сельская газета”.

Публікацыі з часопісаў “Энергоэффективность”, “Живи как хозяин”, “Планета” і іншых перыядычных выданняў дазволяць чытачам пазнаёміцца з сусветным падыходам да вырашэння праблем у галіне перапрацоўкі смецця і энергазберажэння.

Спіс літаратуры па тэме


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам