ГалоўнаяМерапрыемствыЗ любоўю да кнігі
Мастацтва на варце Айчыны: у бібліятэцы адкрыецца новая выстаўка
Адбыўся выніковы сход: лепшыя супрацоўнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды

З любоўю да кнігі

З любоўю да кнігі
Іншыя мерапрыемствы
1 – 25 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 1 па 25 лютага запрашаем на выстаўку “З любоўю да кнігі”, якая экспануецца ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

З якім святам перш за ўсё асацыіруецца 14 лютага? Вядома ж, з Днём святога Валянціна! Гэтае свята любяць усе рамантыкі, чыё сэрца напоўнена любоўю. У гэты дзень людзі прызнаюцца адзін аднаму ў пачуццях, робяць прапановы рукі і сэрца і проста імкнуцца правесці час са сваёй другой палавінкай.

Аднак так бывае, што ў адным дні календара могуць сумяшчацца некалькі выдатных свят. 14 лютага мы адзначаем не толькі Дзень закаханых, але і Міжнародны дзень дарэння кніг. Гэтае свята вядома ва ўсім свеце з 2012 года, а мэта яго – нагадаць усім, што кніга – самы лепшы падарунак.

Запрашаем вас наведаць выстаўку “З любоўю да кнігі”, дзякуючы якой вы даведаецеся пра гісторыю ўзнікнення гэтых двух свят, традыцыі, звязаныя з імі, а наша падборка кніг дапаможа вам стварыць цудоўны рамантычны настрой.


Час работы выстаўкі:

пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам