ГалоўнаяМерапрыемствыМая зямля – маё натхненне: літаратурнае краязнаўства Беларусі
Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак
Рэспубліка Беларусь і ўстойлівае развіццё

Мая зямля – маё натхненне: літаратурнае краязнаўства Беларусі

Мая зямля – маё натхненне: літаратурнае краязнаўства Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
14 студзеня – 26 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 14 студзеня па 26 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная выстаўка “Мая зямля – маё натхненне: літаратурнае краязнаўства Беларусі”.

Шчодрая беларуская зямля стала надзейным прытулкам і крыніцай моцы не толькі для сваіх ураджэнцаў, але і для ўсіх, хто быў адарваны ад сваёй радзімы і правёў тут некаторы час. Шматлікія куткі нашай краіны звязаны са славутымі імёнамі дзеячаў культуры і навукі, у тым ліку і пісьменнікаў.

Даследуючы асобу літаратара, нельга не ўлічваць ролю таго асяроддзя, дзе ён нарадзіўся і жыў, бо яно накладвае пэўны адбітак на светаўспрыманне і творчасць. Літаратурнае краязнаўства дае магчымасць прайсці лабірынтамі памяці разам з пісьменнікам – убачыць мілыя яго сэрцу мясціны, людзей, пачуць легенды і песні роднага краю, якія сустракаліся на шляху аўтара і нават сталі прататыпамі будучых твораў. Важным кірункам даследаванняў гэтай навуковай дысцыпліны з’яўляецца вывучэнне мясцовага друку і друкарняў, старажытных помнікаў пісьменства, літаратурнага жыцця рэгіёна ў розныя гістарычныя перыяды, ушанаванне памяці пісьменнікаў.

Экспазіцыя налічвае больш за 100 дакументаў і складаецца з сямі раздзелаў, у якіх разглядаецца літаратурнае краязнаўства Беларусі ў цэлым і яе абласцей.

Сярод прадстаўленых на выстаўцы выданняў – кніга У. Урбановіча “Шляхамі паэтаў і герояў”, Ц. Ліякумовіча “Потомки А.С. Пушкина в Беларуси”, С. Букчына “Народ издревле нам родной”, Г. Каханоўскага “Адчыніся, таямніца часу”, краязнаўчы даведнік “Літаратурныя мясціны Беларусі” і іншыя. Зацікавіць наведвальнікаў кніга “За мостом моего детства”, створаная з рубрык газеты “СБ. Беларусь сегодня”, дзе публікаваліся ўспаміны беларускіх пісьменнікаў пра сваю малую радзіму. Экспануюцца кнігі серыі “Адрасы Беларусі ў свеце” пра перапляценне лёсаў і творчасці беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

Раздзелы, прысвечаныя абласцям Беларусі, уключаюць у сябе выбраныя зборнікі паэзіі краю, літаратурныя альманахі, манаграфіі, біябібліяграфічныя матэрыялы, часопісныя артыкулы, мясцовы фальклор (серыя “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў” і інш.). Прадстаўлена на выстаўцы і серыя “Беларусь літаратурная”, кожны выпуск якой аб’ядноўвае паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы асобнага горада ці рэгіёна нашай краіны.

Прыемнага падарожжа па літаратурных сцяжынах Беларусі!

Спіс літаратуры


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам