ГалоўнаяМерапрыемствыСтварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак
Музейныя заняткі з мастаком-графікам Сяргеем Волкавым
Мая зямля – маё натхненне: літаратурнае краязнаўства Беларусі

Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак

Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак
Іншыя мерапрыемствы
17 студзеня – 13 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 17 студзеня па 13 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак”, прысвечаная Дзесяцігоддзю сямейных фермерскіх гаспадарак.

Дзесяць гадоў – з 2019 па 2028 год – афіцыйна абвешчаны Дзесяцігоддзем сямейных фермерскіх гаспадарак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 20 снежня 2017 года (рэзалюцыя A/RES/72/239).

Адзначыўшы паспяховае правядзенне ў 2014 годзе Міжнароднага года сямейных фермерскіх гаспадарак, за час якога многія краіны дамагліся значнага прагрэсу ў распрацоўцы дзяржаўнай палітыкі ў падтрымку фермерства, Генеральная асамблея адзначыла, што правядзенне Дзесяцігоддзя сямейных фермерскіх гаспадарак будзе спрыяць далейшаму шырокаму абмеркаванню і вырашэнню праблем, якія стаяць перад малымі фермерскімі гаспадаркамі.

Асамблея таксама падкрэсліла ключавую ролю ўрадаў у аказанні падтрымкі сямейным фермерскім гаспадаркам, каб яны змаглі рэалізаваць свой патэнцыял. Гэтая падтрымка павінна ўключаць тэхнічную дапамогу і распрацоўку стратэгій, накіраваных на рост прадукцыйнасці сямейных ферм, забеспячэнне доступу да неабходных тэхналогій, зямельных і водных рэсурсаў, крэдытаў і рынкаў, а таксама паляпшэнне інвестыцыйнага клімату.

Абраўшы такую тэму для Дзесяцігоддзя, асамблея прызнала, што сямейныя фермерскія гаспадаркі спрыяюць устойліваму развіццю і з’яўляюцца галоўнымі дзеючымі асобамі ў вырашэнні двайной праблемы, перад якой сёння стаіць свет, – умацаванне харчовай бяспекі і захаванне прыродных рэсурсаў.

Сямейная фермерская гаспадарка – гэта спосаб арганізацыі сельскагаспадарчай, лясной, рыбнай, пашавай вытворчасці, які ажыццяўляецца і кіруецца сям’ёй і абапіраецца пераважна на працу членаў сям’і, як жанчын, так і мужчын.

У развітых краінах і краінах, якія развіваюцца, колькасць сямейных ферм дасягае больш за 500 мільёнаў – гэта асноўная форма вядзення сельскай гаспадаркі ў сектары вытворчасці харчовых прадуктаў. Прыкладна 80 % сельгаспрадпрыемстваў у Еўрапейскім саюзе – сямейныя фермы, у руках якіх засяроджана 68 % сельгасзямель. У многіх краінах, якія развіваюцца, на сямейныя фермерскія гаспадаркі прыходзіцца да 80 % вытворчасці сярод усіх формаў фермерскіх гаспадарак.

У Беларусі фермерства пакуль не стала асновай аграрнай вытворчасці, а выступае толькі дадаткам да буйной таварнай вытворчасці.

Фермерскія гаспадаркі Рэспублікі Беларусь уносяць пасільны ўклад у стварэнне і рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі краіны. Дзякуючы ім вырашаюцца некаторыя сацыяльныя праблемы забеспячэння сельскага насельніцтва працоўнымі месцамі, своечасовай выплаты заработнай платы, аднаўлення зямель, якія раней не выкарыстоўваліся..

Дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады прадугледжвае меры, накіраваныя на далейшае развіццё фермерскіх гаспадарак.

На 1 студзеня 2018 года ў рэспубліцы зарэгістравана 3 168 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За фермерскімі гаспадаркамі замацавана 206,7 тыс. га зямель, на адну фермерскую гаспадарку прыходзіцца ў сярэднім каля 78 га зямлі. Асноўны напрамак вытворчай дзейнасці фермерскіх гаспадарак – раслінаводства, на долю якога прыпадае каля 90 % ад усёй вырабленай імі прадукцыі.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Арганізацыя і эканамічныя асновы фермерскіх гаспадарак. Роля фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак у развіцці сельскай гаспадаркі краіны
  • Развіццё фермерскіх гаспадарак: замежны вопыт
  • Фермерская жывёлагадоўля
  • Фермерскія гаспадаркі раслінаводчага напрамку
  • Фермерскія гаспадаркі Беларусі: стан і тэндэнцыі развіцця

Выстаўка будзе цікавая фермерам, спецыялістам у галіне сельскай гаспадаркі, эканомікі прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя, вучоным, студэнтам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі развіцця фермерскіх гаспадарак.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам