Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
28 лістапада ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе літаратурная гадзіна “Зямлі роднай талент і натхненне”.
На мерапрыемстве дзеці пазнаёмяцца з кнігамі беларускай дзіцячай літаратуры.
Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба, якая жыве ў балоце, вучыцца ў кансерваторыі? Героі новай кнігі Алеся Бадака перакананыя, што тут нічога неверагоднага няма, бо яшчэ і не такое бывае ў іх казачным свеце.
Пазнавальным і займальным будзе літаратурнае падарожжа па творах Раісы Баравіковай, Уладзіміра Ліпскага, Алега Старынчыка, Анатоля Зэкава.
На кніжнай выстаўцы ўвазе юных чытачоў будуць прадстаўлены самыя цікавыя і незвычайныя кнігі беларускіх аўтараў.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.