ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па лепцы з салёнага цеста
Намалюй свае правы: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў
Дзіцячы пакой запрашае пазнаёміцца з творамі беларускай дзіцячай літаратуры

Майстар-клас па лепцы з салёнага цеста

Майстар-клас па лепцы з салёнага цеста
Іншыя мерапрыемствы
5 снежня
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

5 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па лепцы з салёнага цеста “Простыя скульптуры”.

На мерапрыемстве хлопчыкам і дзяўчынкам прапануюць займальны від творчасці. Ім трэба будзе зрабіць незвычайны выраб з салёнага цеста і размаляваць яго акрылавымі фарбамі, праявіўшы ўсю сваю фантазію.

Перавага салёнага цеста ў тым, што з ім зручна працаваць, матэрыял абсалютна бясшкодны і вырабы з яго доўга будуць радаваць дзяцей і іх бацькоў. Да таго ж такі мілы сувенір, зроблены дзіцячымі рукамі, стане выдатным упрыгожаннем навагодняй ёлкі.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Брытанская канстытуцыя як прававы феномен

03.08.2020

З 3 жніўня па 11 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Брытанская канстытуцыя як прававы феномен”, прысвечаная 805-годдзю падпісання Вялікай хартыі вольнасцей.

Наперадзе часу

24.07.2020

100-годдзю з дня нараджэння пісьменнікаў-фантастаў Айзека Азімава і Рэя Брэдберы прысвечана выстаўка “Наперадзе часу”, якая размешчана ў кальцавым калідоры 3-га паверха бібліятэкі.

Красуй, мая краіна

09.06.2020

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) у бібліятэцы арганізавана тэматычная выстаўка “Красуй, мая краіна”.

“Сакрэты” кніжных старонак

10.04.2020

Памятаеце старую дзіцячую гульню ў “сакрэты”? Гульцы рабілі ў зямлі невялікія сховы, дзе пад шкельцам змяшчалі розныя дробныя “скарбы”, а потым выкрывалі іх і дэманстравалі толькі самым лепшым сябрам.



111