ГалоўнаяМерапрыемствы“Языком власным права списанные маем…”: да 430-годдзя Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года
Аднаўляльныя крыніцы энергіі – дастойная альтэрнатыва
Выстаўка “Pencil & пэндзаль” Паўла Татарнікава

“Языком власным права списанные маем…”: да 430-годдзя Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года

“Языком власным права списанные маем…”: да 430-годдзя Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года
Іншыя мерапрыемствы
30 кастрычніка – 21 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 30 кастрычніка па 21 студзеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207 b) адкрыта тэматычная выстаўка “Языком власным права списанные маем…”, прысвечаная 430-годдзю прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.

У 1588 годзе ў Вільні быў падпісаны трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага. ВКЛ, нягледзячы на ўнію з Польшчай, стала фактычна незалежнай дзяржавай. Статут быў распрацаваны і падрыхтаваны на высокім тэарэтычным і прафесійным узроўні пад началам вышэйшых саноўнікаў, беларусаў па паходжанні, канцлера А. Валовіча і падканцлера Л. Сапегі. Складальнікі Статута не ўнеслі ніводнай нормы, якая магла б быць выкарыстана на шкоду суверэнітэту дзяржавы.

Статут па сваім узроўні пераўзыходзіў папярэднія законы і ўключаў шэраг прагрэсіўных для свайго часу прынцыпаў і палажэнняў. Адным з першых у свеце ён дэклараваў падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Статут складаўся з 14 раздзелаў і 488 артыкулаў, ахопліваў усе бакі права. Копія Статута павінна была захоўвацца ў кожным павеце і быць даступнай асобам, упаўнаважаным вяршыць суд. Статут гарантаваў правы жыхароў Вялікага Княства на абарону іх жыцця, маёмасці і гонару. У найвышэйшай ступені прагрэсіўнымі для таго часу былі нормы Статута аб верацярпімасці і рэлігійнай талерантнасці. Звод законаў прадугледжваў адказнасць шляхты за забойства простага чалавека, забараняў перадачу ў няволю вольнага чалавека за даўгі або злачынства, абмяжоўваў пакаранне непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў. З іншага боку, Статут абараняў інтарэсы феадалаў, узмацняў іх прывілеяванае становішча, канчаткова занявольваў сялян.

Пад наглядам Л. Сапегі Статут быў надрукаваны ў Віленскай друкарні братоў Мамонічаў на беларускай мове, што рабіла яго зразумелым і даступным насельніцтву. Ён быў перакладзены на польскую, нямецкую, французскую і іншыя мовы, стаў узорам для кадыфікацыі заканадаўства ў многіх краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У Польшчы ў тых выпадках, калі не мелася выразна сфармуляваных нормаў мясцовага права, суды і заканадаўцы звярталіся менавіта да Статута. Гэтак жа рабілі ў Латвіі і Эстоніі. Дзейнічаў Статут (у рэдакцыі 1614 года) і на ўкраінскіх землях. Толькі ў 1831 годзе для Магілёўскай і Віцебскай, а ў 1840-м – для Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў яго дзеянне было адменена. Аб высокім узроўні гэтага помніка права сведчыць той факт, што ён быў дзеючым законам звыш 250 гадоў.

Выстаўка прызначана студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных і гістарычных ВНУ, спецыялістам у галіне канстытуцыйнага права, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Айчыны.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў – кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Статут ВКЛ 1588 года як помнік права сусветнай спадчыны
  • Значэнне Статутаў Вялікага Княства Літоўскага ў пераемнасці развіцця права
  • III Статут ВКЛ – аснова для фарміравання і развіцця канстытуцыйнага права
  • Эвалюцыя судовага ладу ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага
  • Станаўленне крымінальнага права Беларусі ў ХVI стагоддзі
  • Рэгуляванне грамадзянскіх адносін па Статутах ВКЛ
  • Прававое рэгуляванне сямейных адносін па Статутах Вялікага Княства Літоўскага
  • Вайсковая справа ў заканадаўстве Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя
  • Лінгвістычныя і структурныя асаблівасці Статута ВКЛ 1588 года

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Карысныя спасылкі:

Статут ВКЛ 1588 г.
Статут ВКЛ 1566 г.
Статут ВКЛ 1529 г.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28

Да 430-годдзя прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала віртуальную выстаўку "Языком власным права списанные маем…".


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам