ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка “Pencil & пэндзаль” Паўла Татарнікава
“Языком власным права списанные маем…”: да 430-годдзя Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года
Найнавейшая гісторыя краіны: кнігу пра Казахстан прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы

Выстаўка “Pencil & пэндзаль” Паўла Татарнікава

Выстаўка “Pencil & пэндзаль” Паўла Татарнікава
Іншыя мерапрыемствы
30 кастрычніка – 24 лютага
Дата правядзення
10.00 – 21.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт”
Месца правядзення

30 кастрычніка ў бібліятэцы ладзіцца адкрыццё рэтраспектыўнай выстаўкі кніжнай графікі Паўла Татарнікава “Pencil & пэндзаль”.

На рэтраспектыўнай выстаўцы сусветна вядомага кніжнага ілюстратара Паўла Татарнікава “Pencil & пэндзаль” будуць прадстаўлены больш за 90 графічных работ – ілюстрацый да папулярных у Беларусі і за мяжой выданняў.

У скарбонцы мастака – вобразы гістарычнай Беларусі Анатоля Бутэвіча, Уладзіміра Арлова і Уладзіміра Ягоўдзіка; ілюстрацыі да англійскай і французскай класікі (Уiльяма Шэкспіра і Аляксандра Дзюма); шатландскай прозы (Роберта Льюіса Стывенсана); кітайскага эпасу “Нябесны iмператар i 10 сонцаў”; беларускіх народных казак і сусветна вядомых казак Ганса Хрысціяна Андэрсена; ілюстрацыі да выдання паводле лiбрэта аднайменнай оперы Рыхарда Вагнера “Золата Рэйна” і шмат іншых работ.

Графіка мастака вылучаецца вытанчанасцю, выверанасцю і дакладнасцю элементаў. Кожная дэталь напоўнена глыбокім філасофскім зместам. Можна сказаць, што кожны яго твор – гэта раман, прасякнуты шчырай павагай да прадмета выяўлення.

Павел Юр'евіч Татарнікаў – беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў, акадэмік Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, удзельнік мноства выставак у розных краінах свету, дыпламант і лаўрэат шматлікіх конкурсаў, вядучы мастак у галіне ілюстравання беларускіх казак і гістарычных выданняў.

“Pencil & пэндзаль” – рэтраспектыўная выстаўка графікі мастака, які больш за два дзесяцігоддзі ўпрыгожвае і робіць прывабнымі дзясяткі кніг розных аўтараў і рознага зместу для аўдыторыі самага рознага ўзросту.


Вернісаж можна пабачыць у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Запрашаем наведаць выстаўку да 24 лютага 2019 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё рэтраспектыўнай выстаўкі кніжнай графікі Паўла Татарнікава “Pencil & пэндзаль”.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам