ГалоўнаяМерапрыемствыНайнавейшая гісторыя краіны: кнігу пра Казахстан прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы
Выстаўка “Pencil & пэндзаль” Паўла Татарнікава
Літаратурная гадзіна для дзяцей “Вясёлыя гісторыі”

Найнавейшая гісторыя краіны: кнігу пра Казахстан прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы

Найнавейшая гісторыя краіны: кнігу пра Казахстан прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
24 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя “Лабірынт”
Месца правядзення

24 кастрычніка ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Абішавіча Назарбаева “Эра независимости”.

Аўтарству дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева належыць больш за 30 кніг. “Эра независимости” адлюстроўвае гады, калі прымаліся найважнейшыя рашэнні, ад якіх залежаў далейшы шлях развіцця краіны.

Напісаная ў жанры гістарычнай публіцыстыкі, кніга адлюстроўвае аўтарскі погляд на найнавейшую гісторыю Казахстана і яго будучыню, характарызуе этапы будаўніцтва суверэннай дзяржавы з моманту яе заснавання, адлюстроўвае сутнасць казахстанскай мадэлі эканамічнага і палітычнага развіцця, дае аналіз новых прыярытэтаў на этапе развіцця ва ўмовах новай глабальнай рэальнасці.

Выхад у свет кнігі Нурсултана Назарбаева “Эра независимости” стала знамянальнай падзеяй для шырокага кола чытачоў, моладзі, прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Казахстана.

У мерапрыемстве возьме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ермухамет Кабідзінавіч Ертысбаеў.

Мерапрыемства пачнецца а 16.00-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя кнігі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Абішавіча Назарбаева “Эра независимости”.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам