ГалоўнаяМерапрыемствыПісаць жыццё літаратуры
Пад адным небам
“Вечны вандроўнік”: да 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Пісаць жыццё літаратуры

Пісаць жыццё літаратуры
Іншыя мерапрыемствы
5 кастрычніка – 7 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
Зала беларускай літаратуры (пам. 205)
Месца правядзення

З 5 кастрычніка па 7 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пісаць жыццё літаратуры”, прымеркаваная да 70-годдзя Таццяны Іванаўны Шамякінай.

Дачка беларускага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна, Таццяна Іванаўна – вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык, выдатнік адукацыі. Даследуе беларускую міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з літаратурай і фальклорам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасці стылю такіх беларускіх пісьменнікаў, як Я. Колас, А. Васілевіч, І. Пташнікаў, М. Стральцоў і іншых.

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з шматлікімі працамі Таццяны Іванаўны, сярод якіх манаграфіі “На лініі перасячэння”, “Беларуская класічная літаратура і міфалогія”, а таксама артыкулы па праблемах тэорыі і гісторыі літаратуры, міфалогіі, фалькларыстыкі, гісторыі сусветнай культуры. Аўтара цікавіць сувязь культур, у сваіх даследаваннях яна выказвае гіпотэзы, цікавыя дапушчэнні, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў. Прыкладам таму з’яўляюцца прадстаўленыя ў экспазіцыі “Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум”, “Культура Кітая”, “Культура Індыі”.

Таццяна Іванаўна шмат працуе над вывучэннем творчасці свайго бацькі, перакладае яго творы на рускую мову. З асобай цеплынёй яна піша пра Івана Пятровіча, яго сяброў, пра родныя для іх сям’і мясціны.

Асобна экспануюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ. У прадстаўленых выданнях Т.І. Шамякіна выступае як аўтар ці суаўтар.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам