ГалоўнаяМерапрыемствы“Вечны вандроўнік”: да 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Пісаць жыццё літаратуры
“Лекцыя «Археалагічныя і рукапісныя сведчанні пра Біблію» Скота Кэрала”

“Вечны вандроўнік”: да 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

“Вечны вандроўнік”: да 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Іншыя мерапрыемствы
4 кастрычніка – 30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
Выставачная пляцоўка (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 4 кастрычніка па 30 лістапада на выставачнай пляцоўцы 3-га паверха праходзіць выстаўка “Вечны вандроўнік”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння мастака, пісьменніка і філосафа Язэпа Драздовіча.

Пачатак ХХ ст. спарадзіў яскравае пакаленне беларускай інтэлігенцыі, да якога належаў і Язэп Драздовіч – мастак, скульптар, пісьменнік, паэт, этнограф, археолаг, астраном-аматар, філосаф.

Вялікі патрыёт Бацькаўшчыны, ён абраў шлях вандроўніка і аўтсайдара, які здзяйсняе бясконцыя падарожжы-тулянні па роднай зямлі – ад хутара да хутара, ад вёскі да вёскі, перабіваючыся выпадковымі заробкамі. Але ўспрымаў гэты свой шлях не драматычна, а як служэнне народу, вяртанне яму даўгоў. Ужо пры жыцці Язэпа Драздовіча называлі першым нацыянальным мастаком і стваральнікам “беларускага стылю”.

На выстаўцы “Вечны вандроўнік” прадстаўлена каля 30 дакументаў з фондаў, прысвечаных даследаванню спадчыны Язэпа Драздовіча, прыжыццёвыя выданні яго твораў “Вялікая шышка” і “Нябесныя бегі”, а таксама кніг і часопісаў, ілюстратарам якіх быў сам мастак.

Экспазіцыя будзе цікавай для даследчыкаў і аматараў мастацкай і літаратурнай спадчыны Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам