ГалоўнаяМерапрыемствыМіжнародны навуковы круглы стол “Беларусь і Біблія”
Запрашаем школьнікаў на заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”
Літаратурная гадзіна “Для вас, дзеткі, новыя кніжкі”

Міжнародны навуковы круглы стол “Беларусь і Біблія”

Міжнародны навуковы круглы стол “Беларусь і Біблія”
Іншыя мерапрыемствы
26 верасня
Дата правядзення
11.00–13.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

26 верасня ў бібліятэцы ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбудзецца міжнародны навуковы круглы стол.

Праблемнае поле круглага стала:

1. Уплыў Бібліі на культуру і філасофскую думку Беларусі.

2. Біблейскія выданні ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стст.

3. Распаўсюджанне Бібліі на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст.

4. Біблія ў беларускай культурнай прастары на сучасным этапе.

Ганаровымі гасцямі навуковага мерапрыемства стануць гісторык тэалогіі, доктар Оксфардскага цэнтра місіянерскіх даследаванняў Брус Андэрсан і дырэктар арганізацыі “Група даследавання рукапісаў”, даследчык старажытных манускрыптаў Скот Кэрал.

Сустрэча пачнецца а 11-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82.

Чытайце таксама пра пасяджэнне круглага стала “Беларусь і Біблія”.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам