ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем школьнікаў на заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”
Лекцыя гісторыка тэалогіі Бруса Андэрсана
Міжнародны навуковы круглы стол “Беларусь і Біблія”

Запрашаем школьнікаў на заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

Запрашаем школьнікаў на заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”
Іншыя мерапрыемствы
20 верасня – 21 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4 руб. 50 кап.
Кошт наведвання

Музей кнігі запрашае школьнікаў 1–11 класаў на заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”, каб разам пабачыць унікальныя артэфакты і пазнаёміцца з гісторыяй стварэння, распаўсюджвання і захавання самай вядомай і ключавой кнігі ў гісторыі чалавецтва – Бібліі.

Сапраўдныя старажытныя рукапісы на папірусе і пергамене, сярэдневяковыя манускрыпты, першыя друкаваныя кнігі можна будзе ўбачыць не ў падручніках і энцыклапедыях, а перад вачыма ў музейнай экспазіцыі!

На занятках удзельнікі даведаюцца, чаму Біблію называюць цэлай бібліятэкай, што такое Септуагінта і Вульгата, з якіх матэрыялаў і якіх формаў ствараліся Бібліі. Школьнікам будзе цікава ўбачыць калекцыю тораў, у тым ліку Тору ў вертыкальным футляры са срэбра, а таксама ілюстраваную мініяцюрную, упрыгожаную арнаментам з кветак і вінаграднай лазы.

Школьнікі паразважаюць, чаму вынаходства кнігадрукавання справядліва лічыцца сапраўдным прарывам у гісторыі чалавечай цывілізацыі. Яны ўбачаць на выстаўцы першыя еўрапейскія старадрукаваныя Бібліі, выданні беларускага першадрукара Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў, пераклады біблейскіх тэкстаў на беларускую і еўрапейскія мовы, прыклады мастацкага афармлення Святога Пісання лепшымі майстрамі XVІ–XXІ стст.


Працягласць: 60 хвілін.

Кошт: 4 руб. 50 кап.

Запіс на заняткі і даведкі па тэлефонах: (8 017) 293 27 82
(8 025) 994 21 12.

Мерапрыемствы

“И у богини свет небес во взоре...”

27.11.2020

З 27 лістапада па 11 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “И у богини свет небес во взоре...”, прысвечаная 575-годдзю з дня нараджэння выдатнага італьянскага мастака Сандра Батычэлі (1445–1510).

З кніг Уладзіміра Караткевіча

25.11.2020

Незвычайная выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, 24 лістапада адкрылася ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстава кніг па генеалогіі

17.11.2020

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348) прадстаўлена тэматычная выстава па генеалогіі Беларусі. Друкаваныя кнігі і рукапісы дапамогуць хутка з’арыентавацца ў даследаванні свайго радавода па-за архівамі нават не спецыялістам.



111