ГалоўнаяМерапрыемствыЦікавыя праекты Нацыянальнай бібліятэкі на ХХV Дні беларускага пісьменства
Наркаманія – дарога ў нікуды
Заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”

Цікавыя праекты Нацыянальнай бібліятэкі на ХХV Дні беларускага пісьменства

Цікавыя праекты Нацыянальнай бібліятэкі на ХХV Дні беларускага пісьменства
Іншыя мерапрыемствы
1–2 верасня
Дата правядзення
г. Іванава, Брэсцкая вобласць
Месца правядзення

1–2 верасня бібліятэка прыме ўдзел у святкаванні ХХV Дня беларускага пісьменства ў горадзе Іванаве Брэсцкай вобласці.

Сёлета свята прымеркавана да Года малой радзімы. Таксама грамадскасць Беларусі адзначае 400-годдзе першага “Буквара”. Менавіта таму тэмай удзелу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў святкаванні Дня беларускага пісьменства – 2018 стала тэма беларускага “Буквара”.

Гасцей свята чакае шмат цікавых праектаў ад Нацыянальнай бібліятэкі.

1–2 верасня 2018 г.
Іванаўскі раённы Цэнтр культуры i народных традыцый (вул. Савецкая, 50а):

Dzen-belaruskaga-pismenstva-2.jpg

  • выстаўка “БЕЛАРУСКІ БУКВАР: СУВЯЗЬ ПАКАЛЕННЯЎ”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” (Еўе, 1618) і Года малой радзімы – уключае каля 30 буквароў і выданняў для пачатковага навучання чытанню і грамаце;
  • электронная прэзентацыя “БЕЛАРУСКІ БУКВАР: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ” – уключае лічбавыя выявы знакамітых буквароў і азбук XVI – пачатку ХХ ст. Сярод іх – самыя старажытныя айчынныя кнігі для навучання;
  • выстаўка галаграм старадрукаў – упершыню ў галаграфічным “запісы” паўстануць скарбы з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – каштоўныя старадрукі “Біблія” Францыска Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” Пятра Мсціслаўца (Вільня, 1575 г.), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652 г.);
  • ілюстрацыйная выстаўка “БУКВАР” – прадстаўлена на 4 банерах. Для маленькіх наведвальнікаў будзе магчымасць паскладваць пазлы, адказаць на пытанні віктарыны па кнігазнаўчай тэматыцы і памаляваць на спецыяльным інтэрактыўным абсталяванні.

Dzen-belaruskaga-pismenstva-3.jpg

2 верасня 2018 г.

  • Пляцоўка “Сучасная беларуская кніга” (гарадскі парк):
    11.00–11.15 – прэзентацыя факсімільнага выдання “Буквар” і перадача яго ў дар Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ф.І. Панфёрава.
  • Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк):
    12.00–13.40 – урачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання “Буквар” Іванаўскаму раёну ў межах адкрыцця ХХV Дня беларускага пісьменства.
  • Павільён “Добрую кнігу – дзецям” (пл. Кастрычніка):
    15.00–16.00 – прэзентацыя сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і часопіса “Вясёлка”, прысвечанага беларускаму Буквару і яго 400-гадовай гісторыі.

Праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зацікавяць шырокае кола наведвальнікаў свята Дня беларускага пісьменства.

Тэлефоны для даведак:(8 017) 293 28 81, 293 27 56.
Е-mail:pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам