ГалоўнаяМерапрыемствыПершаму ў свеце выданню пад назвай “Буквар” – 400 гадоў!
Канстытуцыя Францыі – вытокі станаўлення і сучаснасць: да 60-годдзя прыняцця Канстытуцыі V Французскай Рэспублікі (4 кастрычніка)
Літаратурная гадзіна “Гэтыя цудоўныя казкі”

Першаму ў свеце выданню пад назвай “Буквар” – 400 гадоў!

Першаму ў свеце выданню пад назвай “Буквар” – 400 гадоў!
Іншыя мерапрыемствы
28 жніўня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
атрыум 2-га паверха
Месца правядзення

28 жніўня ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання першага “Буквара”.

Важнай падзеяй 2018 года стала завяршэнне міжнароднага навуковага выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні першага “Буквара”. Кніга выйшла ў 1618 годзе на царкоўнаславянскай мове ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе.

Усяго захавалася два асобнікі 1618 года. Адна з кніг была вывезена брытанскім калекцыянерам у Лондан у пачатку XVII стагоддзя. Сёння гэты кніжны помнік захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі. Другі экзэмпляр знаходзіцца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі. На радзіме не засталося ніводнага выдання: як часта адбываецца з навучальнымі дапаможнікамі, іх проста “зачыталі да дзірак”.

Прэзентацыя факсімільнага выдання пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства. І гэта невыпадкова, бо з буквара пачынаецца шлях да ведаў. Сёння па кнігах з назвай “Буквар” вучацца ў многіх краінах свету.

Маштабны праект па факсімільным узнаўленні выдання 1618 года закліканы зрабіць першы “Буквар” даступным для шырокай аўдыторыі і прадэманстраваць высокую каштоўнасць культурнай спадчыны нашага народа.


Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 67.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама пра прэзентацыю факсімільнага выдання першага "Буквара".

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам