ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна “Гэтыя цудоўныя казкі”
Першаму ў свеце выданню пад назвай “Буквар” – 400 гадоў!
Музыка больш, чым жыццё

Літаратурная гадзіна “Гэтыя цудоўныя казкі”

Літаратурная гадзіна “Гэтыя цудоўныя казкі”
Іншыя мерапрыемствы
22 жніўня
Дата правядзення
12.00–13.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

22 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей на літаратурны гадзіну “Гэтыя цудоўныя казкі”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейсняць чароўнае падарожжа па свеце казак Уладзіміра Суцеева, поўнае цудаў і таямніц. Герояў яго казак можна сустрэць усюды – у двары, лесе, заапарку. Трапляючы ў розныя сітуацыі, яны праяўляюць лепшыя якасці і вучаць дабрыні, цярпенню і самаахвярнасці.

Юныя чытачы разам пагартаюць маляўнічыя кнігі і прачытаюць любімыя казкі, адгадаюць загадкі пра іх герояў і адкажуць на пытанні казачнай віктарыны.

Усе ўдзельнікі атрымаюць станоўчыя эмоцыі і радасць ад зносін.


Час правядзення мерапрыемства: 12.00–13.30.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.


Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 30 верасня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.



Бібліятэкарам