ГалоўнаяМерапрыемствыЛепшыя ўзоры амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы
Рэха Чарнобыля
“Закрытая гульня” ў адкрытым фармаце

Лепшыя ўзоры амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы

Лепшыя ўзоры амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы

З 11 красавіка па 8 мая запрашаем наведаць перасоўную выстаўку “Амерыканская літаратура ў XXI стагоддзі”, матэрыялы для якой прадаставіла Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Аснову выстаўкі складае калекцыя кніг – лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, нацыянальных літаратурных прэмій і ўзнагарод ЗША, кніг для дзяцей і дарослых, выдадзеных у 2015–2016 гадах і прызнаных лепшымі Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыяй. Дадаткова прадстаўлены плакаты з партрэтамі нобелеўскіх лаўрэатаў ЗША ў галіне літаратуры, а таксама адукацыйныя настольныя гульні для дзяцей і дарослых на англійскай мове па амерыканскай літаратуры.

У рамках экспазіцыі наведвальнікі змогуць азнаёміцца з фільмамі – экранізацыямі амерыканскай літаратурнай класікі на англійскай мове з англійскімі субтытрамі з калекцыі пасольства і фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстаўка будзе цікавая ўсім, хто захапляецца амерыканскай літаратурай і культурай, а таксама вывучае англійскую мову.

Экспазіцыя размешчана ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305). Уваход – па чытацкім білеце або пропуску СКЦ. Час работы выстаўкі – з 10.00 да 21.00.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Мерапрыемствы

Літаратурная бязмежнасць

02.04.2021

2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Да гэтага дня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Літаратурная бязмежнасць”.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.

02.04.2021

З 2 красавіка па 16 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.”, прысвечаная 230-годдзю з дня прыняцця.

Выстава “На здароўе!”

01.04.2021

З 1 па 23 красавіка запрашаем усіх на выстаўку пад назвай “На здароўе!”, арганізавануюў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



Бібліятэкарам
111