ГалоўнаяМерапрыемствыСвет вашых захапленняў
Мемарыял, адлюстраваны ў музыцы
Міжнародная міграцыя і развіццё

Свет вашых захапленняў

Свет вашых захапленняў
Іншыя мерапрыемствы

Часам выпадковаму мімалётнаму захапленню чалавек застаецца адданы доўгія гады – гэта робіць жыццё больш яркім і цікавым. Прыемны занятак адцягвае ад аднастайнасці будняў, ратуе ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, а часам становіцца сродкам заробку і прафесійным прызваннем. Хобі дорыць чалавеку радасць і настройвае на пазітыў.

Многія людзі захоплены калекцыянаваннем. Прыцягнуць увагу калекцыянера могуць разнастайныя рэчы, усё залежыць ад пераваг, інтарэсаў і фінансавых магчымасцей: металічныя і папяровыя грашовыя знакі, арт-прадметы, машынкі-мадэлі, цацкі, кветкі і многае іншае. Аб незвычайных калекцыях і людзях, якія іх ствараюць, раскажуць публікацыі ў часопісах “Милиция Беларуси”, “Маладосць”, “Мастацтва”.

Для мужчын, захопленых рыбалкай, паляваннем, радыёэлектронікай, аўтасправай, адкрываюць свае сакрэты перыядычныя выданні “Радиолюбитель”, “Охота и рыбалка”, “Охота и охотничье хозяйство”, “Моделист-конструктор”, “За рулём”, “Автопанорама” і інш.

Пра тое, як фларыстыка, жывапіс, мастацкая фатаграфія, кавальская справа, выраб музычных інструментаў, сусветная гісторыя становяцца хобі, а часам перарастаюць у сапраўдную прафесію і справу ўсяго жыцця распавядзе часопіс “Беларусь”.

Для аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва экспазіцыя прапаноўвае выданні “Делаем сами”, “Кудесница”, “Сам себе мастер”, “Домашний”, “Мастерица”, “Ксюша”.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8017) 293 25 87.

Спіс літаратуры

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам