ГалоўнаяМерапрыемствыМемарыял, адлюстраваны ў музыцы
Вернасць роднаму слову, вернасць роднай зямлі
Свет вашых захапленняў

Мемарыял, адлюстраваны ў музыцы

Мемарыял, адлюстраваны ў музыцы
Іншыя мерапрыемствы

З 3 па 24 студзеня ў зале нотных и аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Мемарыял, адлюстраваны ў музыцы”, прысвечаная 70-годдзю выдатнага беларускага кампазітара і педагога Уладзіміра Дарохіна.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Васільевіч Дарохін з’яўляецца рознабаковым, адораным музыкантам з развітым мастацкім густам, з пазітыўным успрыняццем свету. У творах таленавітага майстра адлюстроўваюцца тэмы айчыннай гісторыі – слаўнага мінулага і сучаснасці. Адметныя асаблівасці кампазітара – высокі прафесіяналізм і адмысловы склад мыслення, арыентаваны на лаканізм, мэтанакіраванасць і гарманічнасць узаемадзеяння ўсіх сродкаў выразнасці, якія выкарыстоўваюцца ў рэалізацыі мастацкай задумкі.

Кампазітар актыўна працуе ў розных музычных жанрах, такіх як балет, араторыя, кантата, сімфонія і сюіта, камерна-інструментальная і вакальна-інструментальная музыка, музыка да лялечных спектакляў і дакументальных фільмаў.

Аснову выстаўкі складаюць нотныя выданні твораў У.В. Дарохіна. Сярод іх – “Каласы”, “Урачыстая песня”, “Солдатские сердца”, зборнік для дзіцячых музычных школ “Урок музыки”, “Избранные фортепианные сочинения”, “Две белорусские народные сцены”, “Кукушечка” і інш.

Прадстаўлены ў экспазіцыі і аўдыядакументы. Наведвальнікі змогуць праслухаць сімфонію № 3 “Францыск Скарына”, Сімфонію № 2 для струннага квартэта і камернага аркестра, сюіту для камернага аркестра “Мемарыял”, прысвечаную загінуўшым за вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, а таксама песні “Ходзіць месяц” на словы Г. Бураўкіна, “Як тры гусі” на словы У. Някляева.

Акрамя творчай дзейнасці Уладзімір Дарохін вядзе актыўную грамадскую і педагагічную дзейнасць. Музыказнаўцаў зацікавіць яго вучэбны дапаможнік “Основы композиции и импровизации” (2014).

Дапаўняюць выстаўку артыкулы пра юбіляра і яго творчасць, апублікаваныя ў перыядычных выданнях.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам