ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Беларускі буквар”
Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”
У Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў фінансава-адукацыйны праект “Геній фінансаў”

Музейныя заняткі “Беларускі буквар”

Музейныя заняткі “Беларускі буквар”
Іншыя мерапрыемствы
22.04.2018
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
пам. 347
Месца правядзення
4 руб. 50 кап.
Кошт наведвання

Музей кнігі запрашае 22 красавіка дзяцей 6–12 гадоў на эксклюзіўныя заняткі “Беларускі буквар” з Алесем Сушай. Варта прыйсці, бо такога нават у кнізе не прачытаеш!

Заняткі прысвечаны 400-годдзю выдання першага “Буквара” і арганізаваны ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”. Экспертам заняткаў стане кнігазнавец, кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Буквар – унікальная кніга, якая закладвае асновы культуры, фарміруе найважнейшыя каштоўнасці, з’яўляецца пачаткам шляху засваення ведаў.

Першая ў свеце кніга пад назваю “Буквар” была выдадзена Віленскім праваслаўным брацтвам у 1618 годзе ў мястэчку Еўе пад Вільняй, якое належала слаўнаму Багдану Агінскаму. Кніга прызначалася для пачатковага навучання чытанню і пісьму нашых продкаў. У далейшым выданне з такой назвай стала шырокавядомым на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі і іншых краін.

Да нашых дзён дайшло толькі два экзэмпляры еўеўскага “Буквара”. Адзін захоўваецца ў Капенгагене, другі – у Лондане.

Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне беларускай кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу і творчасці.

Пачатак мерапрыемства а 15-й гадзіне.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання – 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Служэнне мастацтву

15.01.2020

З 15 студзеня па 26 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Служэнне мастацтву”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Сярова (1820–1871).

Плывец па рацэ гісторыі

15.01.2020

З 15 студзеня па 13 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Плывец па рацэ гісторыі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта і перакладчыка Леаніда Мартынавіча Дайнекі (1940–2019).

У бібліятэцы адсвяткавалі Каляды

14.01.2020

14 студзеня для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выступіў народны ансамбль “Шчодрыца”. Гледачоў парадавалі калядныя песні, танцы і жартоўныя святочныя рытуалы.

“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі

16.01.2020

16 студзеня ў межах рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і Дня літаб’яднання “Маладняк” музей кнігі запрашае а 16-й гадзіне на адкрыццё выставы “Маладнякоўскімі крокамі”.

ЮНКТАД – 55 гадоў развіцця і супрацоўніцтва

26.12.2019

З 26 снежня па 19 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “ЮНКТАД – 55 гадоў развіцця і супрацоўніцтва”, прысвечаная 55-годдзю Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).



111