ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Птушкі прыляцелі”
Музейныя заняткі “Беларускі буквар”

Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”

Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”
Іншыя мерапрыемствы
21.04–29.04.2018
Дата правядзення
пам. 347
Месца правядзення

Музей кнігі запрашае дзяцей 5–12 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Біблія Францыска Скарыны” ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”. Заняткі будуць прысвечаны першай беларускай друкаванай кнізе.

Біблія – адна з ключавых кніг чалавецтва. Эпоха кнігадрукавання ў Еўропе пачалася з выхаду ў свет Бібліі Іагана Гутэнберга на лацінскай мове. У другой палове XV стагоддзя лацінскія пераклады Бібліі друкаваліся ў многіх гарадах Заходняй Еўропы. У той жа час кнігу кніг пачалі выдаваць і на нацыянальных мовах.

“Першынцамі” ў ліку нацыянальных Біблій сталі яе выданні на нямецкай, італьянскай, галандскай і чэшскай мовах. Біблія, падрыхтаваная і выдадзеная Францыскам Скарынам, з’яўляецца асаблівай, пра што сведчаць структура выдання, мастацкае афармленне, унікальныя шрыфт і пераклад тэксту.

На занятках дзеці паразважаюць, чаму Францыск Скарына не выдаў Біблію адным фаліянтам, а друкаваў асобнымі кніжкамі невялікага фармату, навошта ён размясціў у кнігах прадмовы і свой партрэт.

Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Творчыя заданні дапамогуць удзельнікам заняткаў лёгка засвоіць тэму.

Расклад заняткаў:

Група 5–7 гадоў:
21 красавіка (субота) у 12.00 ці
24 красавіка (аўторак) у 18.30.

Група 8–12 гадоў:
13 красавіка (пятніца) у 18.00 ці
22 красавіка (нядзеля) у 12.00.

Рознаўзроставая група 5–12 гадоў:
22 красавіка (нядзеля) у 13.30 ці
29 красавіка (нядзеля) у 13.00.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Таямніцы чалавечага мозга

12.07.2018

З 12 ліпеня па 3 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Таямніцы чалавечага мозга”, прысвечаная Сусветнаму дню мозга.

Вандроўкі па ваколіцах мінулага

11.07.2018

З 10 ліпеня па 2 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Вандроўкі па ваколіцах мінулага”, прысвечаная 80-годдзю Льва Раманавіча Казлова.

Білет у лета

02.07.2018

З 2 ліпеня па 31 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Білет у лета”.

Часоў былых і новых сувязь

29.06.2018

З 29 чэрвеня па 31 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Часоў былых і новых сувязь”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння крытыка, літаратуразнаўца Рыгора Саламонавіча Бярозкіна (1918–1981).

Дзяцей запрашае дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі

28.06.2018

Рэжым работы:
аўторак – пятніца: 10.00–20.00;
субота, нядзеля: 10.00–18.00;
панядзелак – выхадны дзень.
У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
аўторак – пятніца: 10.00–20.00;
субота: 10.00–18.00;
панядзелак, нядзеля – выхадныя дні.