ГалоўнаяМерапрыемствыНавука навобмацак: экспанаты музея “Элемента” ў адкрытым доступе!
Музейныя заняткі “Папяровыя цуды” ў “Клубе кніжных прафесараў”
Руплівец на ніве роднай мовы

Навука навобмацак: экспанаты музея “Элемента” ў адкрытым доступе!

Навука навобмацак: экспанаты музея “Элемента” ў адкрытым доступе!
Іншыя мерапрыемствы
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 307
Месца правядзення

24 сакавіка 2017 года ў бібліятэцы адкрылася выстаўка музея навукі “Элемента” і кніжная экспазіцыя “Гісторыя і традыцыі беларускай навукі”, прысвечаныя Году навукі.

Навука – складаная штука. Але толькі не з “Элемента”! На ўласныя вочы і рукі ў гэтым змаглі пераканацца дарослыя і дзеці падчас адкрыцця выстаўкі. Паўсотні экспанатаў і механізмаў наглядна і даступна прадэманстравалі, як працуюць законы фізікі і хіміі. Гасцей мерапрыемства чакала захапляльная экскурсія куратара выстаўкі Алега Эм, які дакладна ведае, як прывіць дзіцяці цікавасць і любоў да навукі.

Падмацаваць нованабытыя веды маленькія навукоўцы змаглі падчас знаёмства з выстаўкай-праглядам дзіцячай навукова-папулярнай літаратуры. А для дарослых наведвальнікаў на кніжнай выстаўцы “Гісторыя і традыцыі беларускай навукі” бібліятэка прадставіла каля 300 дакументаў, якія адлюстроўваюць не толькі гісторыю развіцця, але і сучасны стан беларускай навукі.

Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, загадчыца сектара арганізацыі кніжных выставак галерэйна-выставачнага аддзела Ірына Васільковіч, дырэктар музея навукі “Элемента” Алег Эм.

Выстаўка працуе:
панядзелак – пятніца: 10.00–19.00,
субота – нядзеля: 10.00–18.00,
апошні панядзелак месяца – санітарны дзень,
з 1 чэрвеня да 31 жніўня нядзеля – выхадны дзень.

Уваход:
дарослыя і дзеці – 8,00 руб.,
людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем’яў – 6,00 руб.,
дзеці ва ўзросце да 3-х гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў – бясплатна.

Графік работы выстаўкі ў перадсвяточныя, святочныя і санітарныя дні
ўдакладняйце на сайце бібліятэкі www.nlb.by ці па тэлефонах:
(8 029) 293 27 56, (8 029) 293 28 23, (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Партызанскі архіў: бібліятэка прэзентуе мультымедыйныя выданні

15.11.2019

19 лістапада а 16-й гадзіне ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага выпуску серыі мультымедыйных выданняў “Партызанскі архіў” – электроннага дакументальнага выдання “Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху: 1944 год” – сумеснага праекта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мастак лірыкі і драмы

14.11.2019

З 14 лістапада па 3 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Мастак лірыкі і драмы”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Мечыслава Вайнберга.

Таямніцы парыжскіх падмосткаў

14.11.2019

З 14 лістапада па 10 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Таямніцы парыжскіх падмосткаў”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння выдатнага французскага жывапісца і графіка Анры дэ Тулуз-Латрэка (1864–1901).

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

06.11.2019

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Перамагчы дыябет!

13.11.2019

З 13 лістапада па 18 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Перамагчы дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Размова з адвакатам аб зваротах грамадзян

15.11.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



111