ГалоўнаяМерапрыемствыРуплівец на ніве роднай мовы
Навука навобмацак: экспанаты музея “Элемента” ў адкрытым доступе!
Край Скарыны, Шагала і бясконцых азёраў: Віцебшчыне прысвячаецца

Руплівец на ніве роднай мовы

Руплівец на ніве роднай мовы
Іншыя мерапрыемствы

З 22 студзеня па 11 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Руплівец на ніве роднай мовы”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Г.Ф. Юрчанкі.

З жыццёвым і творчым шляхам беларускага пісьменніка, крытыка, мовазнаўца Георгія Юрчанкі (1928–2014) наведвальнікаў пазнаёмяць матэрыялы экспазіцыі, прадстаўленыя ў трох раздзелах: “З глыбіняў роднага слова”, “Што ні слова – зіхаценне”, “Па закліку сэрца”.

Працы Георгія Фёдаравіча – важкі ўклад у моўную культуру беларускага народа. Асноўны напрамак яго навуковай дзейнасці – дыялектная лексіка і фразеалогія. Шмат гадоў даследчык збіраў народныя выслоўі, занатоўваў фразеалагічнае багацце Мсціслаўшчыны. Шматлікія зборнікі народнай лексікі адлюстроўваюць сінаніміку, фразеалогію, вытворныя словы, словазлучэнні і трапныя выразы, прыказкі і прымаўкі. Да ўвагі чытачоў – “Дыялектны слоўнік: З гаворак Мсціслаўшчыны”, слоўнікі “Народная сінаніміка”, “Сучаснае народнае слова”, “Народнае мудраслоўе”, фразеалагічны слоўнік у 3-х тамах – “І коціцца і валіцца”, “І сячэ і паліць”, “Слова за слова” і іншыя.

Адметныя здольнасці Г. Юрчанкі выявіліся ў жанры літаратурнай пародыі. Шматлікія кніжкі, публікацыі прынеслі яму шырокую папулярнасць і прызнанне. Гумар сатырыка шчыры, добразычлівы, але часам бывае калючы і з'едлівы. У полі зроку пісьменніка – паэты, празаікі, драматургі, крытыкі. Зацікавяць наведвальнікаў выстаўкі зборнікі пародый і эпіграм “Распрэжаны Пегас”, “Вярхом на вожыку”, “Немеладычныя мелодыі”, “Парнаскія ўхабы”, “У натхнёнай паграбеньцы”, “Негабляваная пегасня”, “Абаранкі пад хрэнам”.

Дапаўняюць экспазіцыю навукова-папулярныя нарысы Г. Юрчанкі пра выдатных вучоных, якія нарадзіліся на Мсціслаўшчыне, сярод іх фізік і хімік Павел Кабека, астраном Дзмітрый Дубяг і іншыя, а таксама шэраг крытычных артыкулаў і рэцэнзій аўтара на творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам