ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2009–2011 гг. Электронныя выданні 2011 года Сапегіяна: кнігазбор роду Сапегаў = Сапегиана: книжное собрание рода Сапег

Сапегіяна: кнігазбор роду Сапегаў = Сапегиана: книжное собрание рода Сапег

Адказны за выпуск – Кірэева Г.В.

Электроннае выданне змяшчае матэрыялы па гісторыі кніжных збораў роду Сапегаў – аднаго з найбольш выдатных магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі, які аказаў значны ўплыў на развіццё айчыннай культуры. Сапегі мелі некалькі буйных бібліятэк у Слоніме, Ружанах, Дзярэчыне, Кодані. На сённяшні дзень большая частка кніг з гэтых збораў захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук, бібліятэках Вільнюскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў.

На дыску прадстаўлены каталог кніг, якія належалі раней зборам Сапегаў, і паўнатэкставыя копіі найбольш каштоўных выданняў з калекцыі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, а таксама матэрыялы па генеалогіі і бібліяграфія па гісторыі роду Сапегаў і іх бібліятэк.

Дыск ствараецца пры падтрымцы ЮНЕСКА ў рамках міжнароднага праекта “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапегаў”.

Аб’ём – 41,1 Гб. Тыраж – 150 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам