ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіНавуковая работа і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваНарматыўна-рэгламентавальнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк

Нарматыўна-рэгламентавальнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк

Адным з найбольш адказных напрамкаў навуковай работы аддзела, што патрабуе пастаяннай увагі, з’яўляецца садзейнічанне развіццю і ўдасканаленню нарматыўна-прававой базы ў галіне бібліятэчнай справы, а таксама стварэнне аптымальна камфортных умоў арыентацыі ў прававой прасторы для бібліятэк рэспублікі ўсіх узроўняў і ведамстваў. Спецыялісты аддзела рэалізуюць пастаўленую перад імі задачу, удзельнічаючы ў распрацоўцы профільных заканадаўчых актаў, палажэнняў, інструкцый; у мадэрнізацыі айчынных і міждзяржаўных стандартаў па бібліятэчнай дзейнасці; падрыхтоўцы экспертных заключэнняў, заўваг і рэкамендацый па комплексе заканадаўчых і нарматыўных актаў краіны; ажыццяўляюць кансалтынгавае забеспячэнне па пытаннях нарматыўна-прававой рэгламентацыі дзейнасці бібліятэк.

У полі зроку супрацоўнікаў аддзела апрацоўка пакета лакальных нарматыўных дакументаў, што рэгламентуюць дзейнасць самой Бібліятэкі, распрацоўка стратэгіі развіцця бібліятэкі, падрыхтоўка зводных планаў і справаздач аб рабоце бібліятэкі.

111