ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіДзіцячы пакойБеларускія часопісы для дзяцей і бацькоўБеларускія метадычныя і пазнавальныя часопісы для бацькоў

Беларускія метадычныя і пазнавальныя часопісы для бацькоў

Назва выдання
Вокладка
Сціслае апісанне зместу выдання
Перыядычнасць
Шыфр захоўвання ў бібліятэцы
ВавуВООМ!
Часопіс для маладых бацькоў разглядае самыя актуальныя пытанні, звязаныя з цяжарнасцю і родамі, дае практычныя кансультацыі і парады педыятраў і псіхолагаў па пытаннях харчавання і развіцця дзяцей.
1 раз у месяц
3ок16846
Здаровы лад жыцця
Змест: “Вучоныя – педагогам”, “Школа здаровага ладу жыцця”, “Завочны медыцынскі ўніверсітэт”, “Завочны вопыт”, “Навучэнне здароваму ладу жыцця”.
1 раз у месяц
3ок7532
Курносики
Поўнакаляровае глянцавае выданне, якое ахоплівае ўсе аспекты жыцця маладой маці і сям`і: цяжарнасць і роды, догляд за дзецьмі і іх выхаванне, вядзенне хатняй гаспадаркі, кулінарыя, рукадзелле, клопат пра ўласнае здароўе і прыгажосць, а таксама клопат пра здароўе дзяцей ад 0 да 6 гадоў.
1 раз у 4 месяцы
3Н//770
Мамино солнышко
Часопіс для развіцця ўвагі, памяці, логікі, дробнай маторыкі. Гульні, казкі, цацкі-шнуроўкі, размалёўкі. Вывучэнне літар, лічбаў і прыроды. Падрыхтоўка дзяцей да школы.
1 раз у месяц
3Н//1635
Минская школа сегодня
Навукова-метадычны, навукова-практычны часопіс. Прызначаны для кіраўнікоў навуковых устаноў, педагогаў, псіхолагаў, бібліятэкараў і бацькоў. Раздзелы: “Учительская”, “Наш друг компьютер”, “Кабинет психолога”, “Малышок”.
1 раз у месяц
3ок9456
Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа
Навукова-метадычны часопіс. Прызначаны для настаўнікаў. Раздзелы: “Педагагічная майстэрня”, “З рога ўсяго многа”, “Псіхалогія: свет дзяцінства”, “Разам з бацькамі”.
1 раз у месяц
3ок7444
Пачатковая школа
Навукова-метадычны часопіс для настаўнікаў пачатковых класаў і бацькоў. Прапаноўваюцца разнастайныя даследаванні па праблемах адукацыі, выхавання і развіцця дзяцей. Раздзел “Наша чытанка” збярэ разам усю сям`ю для чытання і абмеркавання вершаў і апавяданняў.
1 раз у месяц
3ок1662
Пралеска
Навукова-метадычны часопіс, які публікуе матэрыялы першай нацыянальнай праграмы дашкольнай адукацыі “Пралеска”. Раздзелы часопіса: “Адукацыя: ХХІ стагоддзе”, “Буслянка”, “Этнапедагогіка”, “Педагагічныя тэхналогіі і методыкі”, “Юрыдычны клуб”, “Чытанка «Пралескі»”, “Гульнатэка”.
1 раз у месяц
3ок1729
Супермама: материнство в радость!
Часопіс для будучых і цяперашніх бацькоў. У кожным нумары – кансультацыі і парады кампетэнтных спецыялістаў – гінеколагаў, акушэраў, педыятраў, дыетолагаў, гамеапатаў. Карысныя парады па цяжарнасці і родах, грудным і штучным выкормліванні, аздараўленні дзяцей. Рэкамендацыі педагогаў, дзіцячых псіхолагаў, лагапедаў. У кожным выпуску – апетытныя рэцэпты дзіцячай кухні, старонка прыгажосці для матуль, лепшыя парады ад вопытных бацькоў і толькі рэальныя сямейныя гісторыі.
2 разы ў месяц
3Н//27
111