ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіДзіцячы пакойБеларускія часопісы для дзяцей і бацькоўБеларускія часопісы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў (ад 6 да 13 гадоў)

Беларускія часопісы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў (ад 6 да 13 гадоў)

Назва выдання
Вокладка
Сціслае апісанне зместу выдання
Перыядычнасць
Шыфр захоўвання ў бібліятэцы
3/9 царство
Гульнявы літаратурны часопіс для развіцця. Займальнае падарожжа па казачных сцежках Трыдзявятага царства ў кампаніі смелых і знаходлівых герояў! Лабірынты Кашчэя, загадкі Бабы Ягі, дзівосныя задачкі Васілісы Прамудрай, коміксы і галаваломкі.
2 разы ў месяц
3Н//2550
Абрикадабрики
Маляўнічая газета-часопіс для вясёлых фантазёраў, у якой вы знойдзеце забаўляльныя заданні, казкі, гульні, вырабы і многае іншае.
1 раз у месяц
3Н//2069
Апельсин
Анекдоты, прыколы, галаваломкі, карыкатуры, коміксы, тэсты, многія з якіх прыдумваюць самі чытачы. Дзеці могуць абмеркаваць паміж сабой тэмы сяброўства, асабістых адносін, музыкі. У часопісе шмат цікавых конкурсаў.
2 разы ў месяц
3ОК17003
Вясёлка
Літаратурны займальны часопіс з казкамі, вершамі, конкурсамі і загадкамі. Знаёміць дзяцей і падлеткаў не толькі з класікамі беларускай літаратуры (М. Багдановічам, Я. Коласам, З. Бядулем, М. Лыньковым), але і з творамі равеснікаў.
1 раз у месяц
3ОК606
Десткие сказки
Яскрава ілюстраванае выданне з павучальнымі, захапляльнымі казкамі, песенькамі і вершамі народаў свету, класікаў літаратуры, сучасных аўтараў. Песні на англійскай мове з транскрыпцыяй і перакладам.
1 раз у месяц
3Н//2070
Дюймовочка
Развівальны часопіс з размалёўкамі, лабірынтамі, заданнямі на развіццё ўяўлення, логікі, памяці, мыслення. Кожны выпуск парадуе дзяўчынак і хлопчыкаў прыгожымі малюнкамі, дапаможа развіць навыкі малявання і вывучыць англійскую мову.
1 раз у месяц
3Н//588
Забавные наклейки
Часопіс-размалёўка “Забавные наклейки” дазваляе рэалізаваць фантазіі і творчыя здольнасці дзяцей. Юныя чытачы могуць дапоўніць, стварыць і размаляваць шматлікія сюжэты, тэматычна падабраныя ў кожным нумары выдання. Дадаецца ўкладыш з яркімі наклейкамі па тэме.
1 раз у месяц
3Н//2400
Каляки-маляки
Часопіс-размалёўка з заснаванымі на зразумелых сюжэтах заданнямі, якія дапамогуць дзецям засвоіць лік, навучаць параўноўваць і знаходзіць адрозненні.
1 раз у месяц
3Н//2443
Карандаш
Размалёўкі і заданні, цікавыя задачкі і загадкі, героі любімых мультфільмаў і казачныя персанажы.
1 раз у месяц (штомесячна)
3ОК15509
Качели
Артыкулы, рэпартажы, конкурсы на цікавыя тэмы. Асноўныя рубрыкі: “Ищем формулу здоровья”, “Книгочей”, клуб юных эколагаў “Лисички”, клуб аматараў жывёл “Четыре лапы и хвост”, “Мир увлечений”, “Наша школьная страна”, “Зрительный зал”, “Ау, таланты!”, “Эрудит”, “Семь нот”, “О спорт, ты мир!”, “Диво белорусское”.
1 раз у месяц
3ОК7994
Кважды ква
Пазнавальны часопіс з цікавымі артыкуламі, якія пашыраюць светапогляд юнага чытача, займальнымі нататкамі і карыснымі навінамі, заданнямі, гульнямі, коміксамі. Усё пра жыццё дзікіх і хатніх жывёл, школа чараўнікоў, урокі камп`ютарнай пісьменнасці і англійскай мовы.
1 раз у месяц
3Н//504
Маленькие художники
Часопіс-размалёўка для развіцця і навучання. Зручны фармат і якасная папера. Малюнкі маленькіх чытачоў могуць з`явіцца ў галерэі часопіса на другой старонцы вокладкі, і дзеці могуць атрымаць падарунак за сваю творчую работу.
1 раз у месяц
3Н//2450
Мишутка
Гульнявы, пазнавальны часопіс для развіцця. Самаробкі, загадкі, фокусы, галаваломкі, рэбусы, сканворды і стэрэамалюнкі. Укладыш змяшчае вялікую настольную пазнавальную гульню для ўсёй сям`і.
1 раз у месяц
3ОК7941
Мишуткины сказки
Маляўнічае літаратурнае выданне, якое складаецца (з 2013 г.) з 2-х часопісаў. У першай частцы друкуюцца аўтарскія казкі пра Мішутку, якія спецыяльна складаюць Т. Красікава, М. Дзеравянка і іншыя пісьменнікі. А другая частка – гэта часопіс дзіцячай творчасці “Журавлик”.
1 раз у месяц
3ОК16580
Незнайка
Маляўнічы, яркі, напоўнены разнастайнай інфармацыяй часопіс. Сканворды, крыжаванкі, загадкі, размалёўкі, лабірынты. Займальныя гульні і творчасць у вольны час, фантастычныя сюжэты і рэальныя факты ў коміксах. Конкурсы з каштоўнымі і карыснымі прызамі.
2 разы ў месяц
3ок16596
Островок
Гульнявы часопіс для развіцця (абвадзілкі, гульні, вырабы, мазаіка, лагічныя заданні). Рубрыкі: “Сделай сам”, “Весёлый карандаш”, “Опыты”, “Поварёнок”, “Занимательная математика”. Апавяданні пра птушак і жывёл; пасля кожнага апавядання дзецям прапануецца тэст на засваенне матэрыялу.
1 раз у месяц
3ОК10520
Познайка
Гарманічнае спалучэнне літаратурнага і пазнавальнага матэрыялу, гульнявых і навучальных заданняў. Лепшая сучасная і класічная літаратура. У кожным нумары праводзіцца конкурс з прызамі і падарункамі. Матэрыялы рыхтуюцца ў адпаведнасці з агульнаадукацыйнымі праграмамі для школ.
1 раз у месяц
3ОК7881
Полосатая газета
20 старонак захапляльнага чатання. Конкурсы і прызы. Навуковыя адкрыцці, жывы свет планеты. Аказанне першай меддапамогі. Любы чытач можа стаць юным карэспандэнтам! Праект адобраны дзіцячымі псіхолагамі. У 2016 годзе часопіс стаў прызёрам Нацыянальнага конкурса "Залатая літара" ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва"
1 раз у месяц
4Н//5148
Пропеллер
Забаўляльны часопіс для дзяўчынак і хлопчыкаў. Дружная кампанія: Праменьчык, Шустрык і Юні стараюцца
ўсіх развесяліць, праводзяць конкурсы, адкрываюць у дзецях таленты. У часопісе шмат сур`ёзнай інфармацыі. “Пропеллер” чытаюць нават тыя, хто нічога не чытае.
1 раз у месяц
3ОК15411
Развлекательный каламбур
Гумарыстычны забаўляльны часопіс. Крыжаванкі, рэбусы, загадкі, анекдоты для дзяцей, коміксы, страшылкі, карыкатуры, інфармацыя пра куміраў спорту, кіно, эстрады; перапіска, абмен думкамі, займальныя факты.
2 разы ў месяц
3ОК7431
Решу без мамы
Займальны часопіс для самастойных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія хочуць усё рабіць самі, а таксама любяць гумар, гульні, усялякія крыжаванкі, смешныя задачкі і многае іншае.
1 раз у месяц
3Н//2560
Рюкзачок
Пазнавальна-гульнявы часопіс. Займальна расказвае пра жыццё равеснікаў, загадкі прыроды, дасягненні навукі і тэхнікі, шэдэўры мастацтва. Пазнавальныя матэрыялы па школьнай праграме, вершы і казкі, вырабы, выяўленчая студыя, конкурсы, урокі англійскай мовы.
1 раз у месяц
3ОК14687
Рюкзачок. Веселый зоопарк
Пазнавальны часопіс пра жывёл. Знаёміць з фаўнай Беларусі і іншых краін. Вучыць даглядаць хатніх гадаванцаў. Вандруе з чытачамі па заапарках планеты. Абвяшчае творчыя конкурсы, разам з дзецьмі праводзіць прыродаахоўныя акцыі.
1 раз у месяц
3Н//861
Рюкзачок. Мир компьютеров
Пазнавальна-гульнявы маляўнічы часопіс пра камп`ютарныя гульні, праграмы, сацыяльныя сеткі. Дапамагае разабрацца ў адзінках вымярэння аб`ёму інфармацыі, вучыць бяспечнай рабоце з Інтэрнэт-рэсурсамі.
1 раз у месяц
3Н//1745
Рюкзачок. Мир путешествий
Пазнавальна-гульнявы маляўнічы часопіс пра краіны і народы. Кожны нумар знаёміць з геаграфіяй, гісторыяй, культурай і традыцыямі розных краін, расказвае пра іх жыхароў. У дадатку-ўкладцы – вялікія займальныя гульні-падарожжы, карысныя заданні,
турыстычныя маршруты.
1 раз у месяц
3Н//862
Тигра
Загадкі, лабірынты, мазаікі, галаваломкі, крыжаванкі, шыфроўкі: часопіс для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
1 раз у месяц
3ОК16579
Умейка
Кожны нумар часопіса прысвечаны адной жывёле або расліне з самаробкамі, апавяданнямі, галаваломкамі і іншымі цікавымі заданнямі.
1 раз у месяц
3Н//2507
Умняша
Гульнявы часопіс для развіцця. Навучанне пісьму, чытанню і матэматыцы, а таксама маляванню і аплікацыі ў цікавай гульнявой форме. Захапляльныя гісторыі, павучальныя казкі, вершы. Абавязковы падарунак-сюрпрыз – цацка-самаробка.
1 раз у месяц
3ОК14026
Умняшины книжки. Букаши
Яркі дзіцячы часопіс, які дапамагае развіваць мысленне, памяць, творчыя здольнасці, дробную маторыку рук, вучыцца пісаць, чытаць, лічыць, маляваць і майстраваць усялякія вырабы.
1 раз у месяц
3Н//2081
ЮНИОР. Футбол, хоккей
Пазнавальны часопіс для спартыўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Красворды і рэбусы, артыкулы пра дзіцячыя футбольныя турніры ў Беларусі і за мяжой, а таксама пра тое, як стаць прафесійным футбалістам. Цікавыя факты пра вядомых спартсменаў і пра гісторыю футбола і хакея.
1 раз у месяц
3Н//2488
Юный техник и изобретатель
Часопіс для школьнікаў, якія цікавяцца тэхнічнай творчасцю, а таксама для іх выкладчыкаў. Навіны навукі і тэхнікі, чарцяжы мадэляў, арыгінальныя ідэі для пачынаючых майстроў, інфармацыя пра спаборніцтвы па тэхнічным мадэліраванні.
1 раз у месяц
3ОК15928
111