ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіПаслугі паліграфіі і капіраванняКапіраванне дакументаўЗагрузка на партатыўнае ўстройства карыстальніка поўных тэкстаў англамоўных электронных кніг eBook Collection

Загрузка на партатыўнае ўстройства карыстальніка поўных тэкстаў англамоўных электронных кніг eBook Collection (EBSCOhost)

У чытальных залах бібліятэкі на бясплатнай аснове даецца магчымасць пошуку і загрузкі на партатыўнае ўстройства карыстальніка поўнага тэксту англамоўных электронных кніг з базы даных eBook Collection (EBSCOhost).

Калекцыя базы даных eBook Collection (EBSCOhost) налічвае звыш 3,5 тыс. экзэмпляраў. Скачаць можна кнігі наступнай тэматыкі:

  • мастацтва і архітэктура;
  • біяграфіі і мемуары;
  • мастацкая літаратура;
  • палітычныя навукі;
  • сацыяльныя навукі.

Доступ да поўных тэкстаў электронных кніг, загружаных на партатыўнае ўстройства карыстальніка, даецца на тэрмін да 7 дзён.

Загрузіць патрэбныя электронныя кнігі на сваё партатыўнае ўстройства (ноўтбук, iPad, iPhone, iPod) з базы даных eBook Collection (EBSCOhost) можна ў зале дакументаў міжнародных арганізацый, зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў, зале дакументаў па мастацтве.

Увага! Абавязковай умовай карэктнай работы паслугі з’яўляецца наяўнасць на партатыўным устройстве карыстальніка доступу да сеціва Інтэрнэт і наступных праграм на партатыўным устройстве карыстальніка:

  1. На персанальным камп’ютары (ноўтбуку):
    • Microsoft.NET Framework 3.5 (або вышэй) з пакетам абнаўлення 1 (Service Pack 1);
    • Adobe Digital Editions (праграма для чытання электронных кніг).
  2. На iPad, iPhone, iPod:
    • Bluefire Reader version 1.2 (або вышэй);
    • iTunes;
    • Adobe Digital Editions.

(Пры адсутнасці на персанальным камп’ютарным устройстве даныя праграмы загружаюцца карыстальнікам з сеткі Інтэрнэт самастойна).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

111