ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіПаслугі паліграфіі і капіраванняКапіраванне дакументаўCканіраванне

Cканіраванне

Сканіраванне дакументаў ажыццяўляецца ў прысутнасці карыстальнікаў у пункце капіравання інфармацыі на 1-м паверсе атрыума або па папярэднім заказе.


Прыём папярэдніх заказаў на сканіраванне ажыццяўляецца ў чытальных залах (акрамя выстаўкі новых паступленняў) і ў цэнтральным падсобным фондзе. Тэрмін выканання сканіравання па папярэднім заказе – 2 сутак.

У прысутнасці карыстальніка выконваецца сканіраванне фрагментаў дакументаў, калі аб’ём заказу не перавышае 20 старонак. Сканіраванне большага аб’ёму ажыццяўляецца па папярэднім заказе. Вынікі сканіравання захоўваюцца ў фармаце PDF.

Сканіраванне дакументаў з захаваннем вынікаў у фармаце TIF, а таксама дакументаў, капіраванне якіх ажыццяўляецца толькі шляхам сканіравання, трэба заказаць загадзя.

Адсканіраваць фрагменты газет можна ў зале перыядычных выданняў.
Сканіраванне выяўленчых дакументаў ажыццяўляецца ў зале дакументаў па мастацтве.

Прэйскурант

111