ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
“Жывы” віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”
Новы альбом выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» паказвае Беларусь вачамі мастакоў

24 сакавіка 1945 года. 46 дзён да Перамогі

24 сакавіка 1945 года. 46 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Фарсіраванне Рэйна саюзнымі войскамі. Конегадоўля ў Пухавіцкім раёне. На Гомельскім участку Беларускай чыгункі. Дзіцячыя дамы. Газеты: "Звязда" (№ 55, 56), "Советская Белоруссия" (№ 54, 55).

У гэты дзень 75 гадоў таму адбылася значная падзея на Заходнім фронце – вялікімі сіламі і шырокім фронтам танкавыя і пяхотныя часткі саюзнікаў фарсіравалі Рэйн, а на яго ўсходнім беразе быў высаджаны шматлікі дэсант. "Наступленню папярэднічала зруйнавальная паветраная бамбардзіроўка, якая прыняла нябачаныя маштабы". Аперацыю падтрымліваў і ваенна-марскі флот (“Советская Белоруссия”, № 55, с. 4). Фарсіраванне Рэйна адкрыла саюзным войскам дарогу для далейшага магутнага наступлення.

У БССР працягвалася аднаўленне народнай гаспадаркі. Крытычныя матэрыялы, апублікаваныя ў газетах, не заставаліся па-за ўвагай. У рубрыцы "Па слядах выступленняў «Советской Белоруссии»" гаворыцца пра тое, што нядаўна ў газеце быў апублікаваны артыкул "Злачыннае стаўленне да конегадоўлі", дзе прыводзіліся абуральныя факты адсутнасці клопату пра коней у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці (“Советская Белоруссия”, № 54, с. 2). (Вядома, гаворка тады не вялася аб беражлівым стаўленні да навакольнага асяроддзя і жывёл – ішла вайна, кожны конь быў на рахунку як сіла, патрэбная на розных работах, як "баявая адзінка" на пасяўным "фронце", ад якой залежаў і будучы ўраджай, і забяспечанасць хлебам салдат у арміі, работнікаў і дзяцей у тыле.) Такім чынам, як далей паведамляецца ў артыкуле, крытыка падзейнічала. На бюро Мінскага абласнога камітэта заслухалі сакратара Пухавіцкага раёна і выпрацавалі канкрэтныя меры: стварыць камiсii i неадкладна зрабіць агляд пагалоўя коней, вынікі абмеркаваць на агульных сходах калгаснікаў, растлумачыць ім, "што падзёж коней з'яўляецца вялікай падзеяй", а "асобы, вінаватыя ў гібелі коней, павінны прыцягвацца да крымінальнай адказнасці"; замацаваць усіх коней за брыгадамі, а ўнутры брыгад – за калгаснікамі, вядомымі сваім добрым стаўленнем да коней, у кожным калгасе вылучыць пасаду конюха; правесці ў раёне нараду старшынь калгасаў і конюхаў, на якой абмеркаваць меры па павелічэнні пагалоўя коней.

У газеце "Звязда" (№ 55, с. 2) апублікаваны крытычны матэрыял аб становішчы на Гомельскім участку Беларускай чыгункі. Пры рамонце вагонаў менш за ўсё звяртаюць увагу на яго якасць, гонячыся за колькаснымі паказчыкамі. Кепска арганізавана праца праваднікоў: яны не абвяшчаюць станцыі і пасажыры не ведаюць, калі ім выходзіць, праваднікі груба размаўляюць пасажырамі і не адказваюць на іх пытанні. Аўтар артыкула падсумоўвае: недахопы трэба ліквідаваць, а цягнікі і вакзалы зрабіць узорамі культуры і парадку.

Афішы тэатра і кіно ў гэты дзень аб'яўляюць аб оперных пастаноўках і кінапаказах. У памяшканні Акруговага дома Чырвонай арміі сёння ідзе опера "Алеся" Я. Цікоцкага. (На фота – легендарная беларуская спявачка, пра якую расказвае, напрыклад, кніга з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Ларыса Пампееўна Александроўская" (Мінск, 1945).)

aleksandrouskaja.png

На наступны дзень запланаваны дзённы канцэрт артыстаў Маскоўскай эстрады; кінагледачы могуць паглядзець фільмы "Сэрцы чатырох", "Волга-Волга", "Арынка", "Чароўнае зярнятка". Як бачым, былі арганізаваны асобныя кінасеансы для дзяцей.

Вайна асіраціла многіх з іх. На 1-й старонцы газета "Звязда" (№ 56) паведамляе аб завяршэнні рэспубліканскай нарады работнікаў дзіцячых дамоў. Тут прыведзены лічбы (па стане на 24 сакавіка): у БССР працуюць 198 дзіцячых дамоў, у якіх знаходзяцца 27 тысяч выхаванцаў, яшчэ "20 тысяч сірот выхоўваюцца ў сем'ях працоўных або ўладкаваны ў рамесныя вучэльні або школы фабрычна-завадской моладзі". "У рэспубліцы створаны Фонд камсамольскай дапамогі дзецям франтавікоў, у які паступіла больш за 1 млн рублёў" (“1418 дней Великой Отечественной войны”, с. 387). У вялікім артыкуле ў "Советской Белоруссии" (№ 55, с. 2), названым "За ўзорную працу дзіцячых дамоў", – разгорнуты агляд іх працы. Цікава тое, што пры дзіцячых дамах арганізуюцца падсобныя гаспадаркі для паляпшэння харчавання дзяцей, у большасці з іх маюцца бібліятэкі, гурткі па літаратуры і прыродазнаўчых навуках. Сярод бліжэйшых задач – адкрыць і вытворчыя майстэрні. Але галоўнае – аддзелам народнай адукацыі неабходна правесці ўлік усіх дзяцей-сірот і аддаць іх у сем'і ці дзіцячыя дамы; давядзецца таксама адкрыць новыя дзіцячыя дамы, прычым у бліжэйшыя месяцы.

Да Перамогі застаецца 47 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам