ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Калекцыя рэдкіх кніг абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага папоўнілася двума тамамі апавяданняў Элізы Ажэшкі
COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў

21 сакавіка 1945 года. 49 дзён да Перамогі

21 сакавіка 1945 года. 49 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Дзяржаўны клопат аб агародах. Сацыялістычнае спаборніцтва за ўзорную работу МТС і МТМ. Навіны Нясвіжскага раёна. Весткі з розных куткоў СССР. Газеты: “Звязда” (№ 53) “Советская Белоруссия” (№ 52), “Совецкая радзіма” (№ 43), “Луч” Іўеўскага раёна (№ 15), “Новая жизнь” Быценскага раёна (№ 18).

U-dapamohu-aharodniku.jpgУ БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, клопат пра будучы ўраджай ўключаў і такі кірунак, як індывідуальнае і калектыўнае агародніцтва. Тыдзень таму, 15 сакавіка, у газеце “Луч” Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (№ 15, с. 2), быў апублікаваны актуальны матэрыял пад назвай “Агароды для рабочых і служачых”, дзе тлумачацца некаторыя асаблівасці Пастановы Савета народных камісараў СССР аб забеспячэнні агародамі ў бягучым годзе. У “Советской Белоруссии” (№ 52, с. 2) карэспандэнт газеты з Пінска паведаміў пра створаную пры гарадскім савеце спецыяльную агародную камісію, якая адвяла пад індывідуальныя і калектыўныя агароды 115 га зямлі. Паралельна на прадпрыемствах для патрэб агароднікаў вырабляюць інвентар: рыдлёўкі, матыкі, граблі і палівачкі. Кіраўнікі прадпрыемстваў і прафсаюзныя арганізацыі палегчылі рабочым і служачым набыццё насення, а расаду хутка можна будзе купіць у спецыяльнай краме. Дзяржаўнае выдавецтва БССР восенню 1945 г. накладам 10 000 асобнікаў выпусціла невялікую, але карысную кніжачку “У дапамогу агародніку” (яна спатрэбілася для ўраджаю ўжо наступнага года), у якой змяшчаюцца парады па ўнясенні ўгнаенняў, высадцы расады, догляду за раслінамі на працягу ўсяго сезону, закладцы парніка і г.д., словам, пра ўсё, што неабходна для добрага ўраджаю гародніны і зеляніны.

“Совецкая радзіма” (№ 43) аддала ўсю 2-ю старонку і частку 3-й вялікаму матэрыялу пра ўзмацненне сацыялістычнага спаборніцтва за ўзорную работу машынна-трактарных станцый (МТС) і машынна-трактарных майстэрняў (МТМ). Пры гэтым ставіцца задача дасягнуць пэўных вынікаў, напрыклад, знізіць не менш чым на 10 % сабекошт выпускаемай прадукцыі і зэканоміць столькі ж адсоткаў рамонтных матэрыялаў. (Гэты баявы настрой перадаецца і нам, сённяшнім чытачам газеты.) Умелі тады працаваць, але ўмелі і адпачываць! Створаны пры Кучынскай МТС драматычны гурток паспяхова “гастралюе” па суседніх калгасах: толькі што ў суседзяў зладзілі вечар самадзейнасці і паказалі пастаноўку п’есы “Родная кроў”.

У Старобінскім раёне аддзелам сацыяльнага забеспячэння арганізаваны ўлік інвалідаў Айчыннай вайны, за люты выплачана 15 503 рублі.

Аматарам гісторыі будуць цікавыя матэрыялы з Нясвіжскага раёна пад агульнай назвай “На былой памешчыцкай зямлі”, якія апавядаюць аб далучэнні гэтых зямель да БССР і вызваленні іх ад акупацыі, аднаўленні замка, выратаванні абсталявання спіртавога завода “Альба”, адкрыцці ў адным з будынкаў Малеўскага маёнтка Радзівілаў сямігадовай школы з бібліятэкай (“Советская Белоруссия”, № 52).

І – весткі з розных рэспублік і гарадоў СССР.

З Іжэўска перадаюць, што ва Удмурцкай АССР перавыкананы план нарыхтоўкі драўніны, у тым ліку прамысловым прадпрыемствам “адгружана звыш плана тысячы фестметраў авіяцыйнай бярозы і сасны”. Ва Узбекістане ў некаторых абласцях пачалі сяўбу збожжавых і цукровых буракоў, рыхтуюць зямлю пад бавоўнік. Дзяржаўныя органы на ўсходзе СССР закупілі скаціну для вызваленых абласцей (на фатаграфіі, якая называецца “Пераправа скаціны цераз Волгу”, ледзь можна разглядзець кароў, якія пераплываюць раку на баржы) (“Новая жизнь” Быценскага (цяпер скасаванага) раёна, № 18). Паўночнае ўпраўленне грамадзянскага паветранага флоту СССР абвясціла аб намеры абслужыць у бягучым годзе больш за 100 рэгулярных авіяліній, якія звяжуць Ленінград і Маскву паміж сабой, а таксама гэтыя гарады з многімі абласнымі цэнтрамі (“Звязда”, № 53, с. 4). “Совецкая радзіма” (№ 43) змясціла фота прафесара З. Ярмольевай за працай у лабараторыі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. Менавіта яна стварыла новы для айчыннай фармацэўтыкі прэпарат “пеніцылін”, які з восені 1944 г. сталi паспяхова выкарыстоўваць у ваенна-медыцынскай практыцы, ратуючы многіх параненых. А жыццё і навуковыя пошукі гэтай выдатнай жанчыны (нездарма замежныя калегі паважна называлі яе “мадам Пеніцылін”) натхнілі В. Каверына на напісанне рамана “Открытая книга”.

Да Перамогі заставалася 50 дзён…

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам