ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
22 сакавіка 1945 года. 48 дзён да Перамогі
21 сакавіка 1945 года. 49 дзён да Перамогі

Калекцыя рэдкіх кніг абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага папоўнілася двума тамамі апавяданняў Элізы Ажэшкі

Іншыя навіны

azheshka_af.jpg

Пабачылі свет выданні ў 1886 годзе.

Надрукаваны былі ў Варшаве і пэўны час падарожнічалі па ўласных бібліятэках. Сімвалічна, што спынілі такую вандроўку кнігі ў год 190-годдзя абласной навуковай бібліятэкі менавіта ў яе пакоях. Падараваў кнігі бібліятэцы калекцыянер Януш Здасоўскі.

azheshka_1.jpg

– Думаю, пра значнасць такіх выданняў нагадваць не трэба. Прынёманскі край стаў не толькі месцам пачатку жыццёвага шляху Элізы Ажэшкі, але і крыніцай яе натхнення. Да таго ж у Гродне спыніўся яе жыццёвы шлях, але літаратурны працягваецца і сёння далёка за межамі нашага краю, – гаворыць загадчык аддзела краязнаўства абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага Алена Кучынская.

azheshka_2.jpg

Сваё месца падораныя выданні занялі сярод "аднагодкаў". Яны размясціліся ў аддзеле рэдкай кнігі, які па зразумелых прычынах з моманту пераезду бібліятэкі застаецца адным з самых папулярных для тых, хто заходзіць сюды ўпершыню. Усё таму, што месцам прапіскі яго стала былое грашовае сховішча. На працягу многіх гадоў за паўметровымі жалезнымі дзвярыма захоўвалі ў літаральным сэнсе скарбы – грошы і каштоўнасці, а сёння іх чаргу занялі не менш значныя па сваёй сутнасці кнігі з багатай гісторыяй.

Здзіўляцца сапраўды ёсць чаму. У зале рэдкіх выданняў каля паўтысячы прадстаўнікоў мастацкай і галіновай літаратуры XVIII – пачатку XX стагоддзяў на беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай і лацінскай мовах. Найбольш старадаўняя частка збору – кнігі з бібліятэкі ордэна айцоў-францішканцаў – былой манастырскай бібліятэкі, якая існавала да Другой сусветнай вайны пры францішканскім кляштары ў Гродне.

azheshka_3.jpg

Сярод выданняў, якія карыстаюцца найбольшым попытам, – дакументы пра Гродзеншчыну. Гартаюць іх пераважна гісторыкі і краязнаўцы. Каштоўнай крыніцай ведаў пра рэгіён, напрыклад, з'яўляюцца выданні Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта – агляды з 1879 па 1913 гады і памятныя кнігі губерні за 1871, 1889 і 1899 гады. Калі гаварыць пра «Обзоры Гродненской губернии», яны мелі рэтраспектыўны кірунак. Падагульнялі дадзеныя за мінулы год і адлюстроўвалі звесткі дэмаграфічнага, адміністрацыйна-юрыдычнага, эканамічнага жыцця, добраўпарадкавання, медыцынскага абслугоўвання, асветы і іншыя.

azheshka_4.jpg– Штогоднік з'яўляецца каштоўнай крыніцай ведаў пра тагачаснае жыццё Гродзеншчыны. Дзякуючы яму ведаем, напрыклад, што ў 1879 годзе ў Гродзенскай губерні было ўсяго толькі 63 урачы ў 27 бальніцах, а ў 1913 годзе ўжо 205 урачоў і 1325 лячэбных устаноў. Навучальных устаноў было 968 у 1879 годзе і 2434 у 1913-м, – дадае Алена Кучынская.

У выданнях бібліятэкі можна знайсці звесткі аб развіцці асветы, бібліятэчнай справы XIX – пачатку XX стагоддзяў. Так, у 1891 годзе ў Гродзенскай губерні дзейнічалі 10 бібліятэк. Цікава, што большасць з іх існавалі пры кніжных крамах. Згодна з аглядам, важнейшай была Гродзенская публічная, пераемніцай якой і з'яўляецца сённяшняя абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага.

Як расказала загадчык аддзела краязнаўства, не страцілі свайго значэння для навукоўцаў у наш час і працы вядомага царкоўнага дзеяча Іаана Карчынскага. На пачатку ХХ стагоддзя ён даследаваў гісторыю найбуйнейшых храмаў рэгіёна – гродзенскіх праваслаўнага Сафійскага сабора і старажытнай Каложскай царквы. Абодва выданні за 1907 і 1908 год былі надрукаваны ў Гродне. А калі вяртацца да выданняў Элізы Ажэшкі, ганарацца ў бібліятэцы тым, што ў яе пакоях захоўваецца адзін з публіцыстычных твораў, які ў 1880 годзе быў надрукаваны ў прыватным выдавецтве пісьменніцы ў Вільні.

Аўтар публікацыі: Кацярына Мацевіч
Крыніца: Гродзенская праўда

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам