ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Выказваем падтрымку Кітаю ў барацьбе з каранавірусам
Biełaruskaja łacinka

20 лютага 1945 года. 79 дзён да Перамогі

20 лютага 1945 года. 79 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Узяты нямецкі арсенал. Навіны з розных раёнаў Беларусі. Завяршыўся кубак па хакеі. Газеты: «Звязда» (№ 34) і «Совецкая радзіма» (№ 26).

Савецкія войскі працягвалі выконваць сваю ваенную працу – наступалі, атачалі, бралі ў палон, ліквідавалі асяродкі супраціўлення. У перадавым артыкуле газеты «Звязда» (№ 34), прысвечаным святу Савецкай арміі, – прадстаўлены агляд поспехаў Чырвонай арміі, якім адпавядаюць дасягненні прадпрыемстваў у тылавой Беларусі.

Перадрукаваны цікавы рэпартаж карэспандэнта «Правды», які пабываў у адным з нямецкіх падземных арсеналаў. Наша армія настолькі хутка наступала, а танкавы ўдар у накірунку сховішча зброі быў такі раптоўны, што ахоўнікі, уцякаючы, пакінулі на стале недапісаны ліст, адрасаваны невядомай Луізе, акуратна раскладзеную ежу і нават не паспелі ўключыць рубільнік, каб замініраваны арсенал узляцеў у паветра.

З розных абласцей і раёнаў Беларусі перадаюць разнастайныя навіны. У Асіповіцкім раёне 8 будаўнічых брыгад адбудоўваюць у вёсках жылыя дамы; у Бабруйскім раёне ў адным з калгасаў адкрыта лякарня для коней («Совецкая радзіма» № 26). З Мазыра паведамляюць, што нядаўна пры Хойніцкім райзямаддзеле завяршылі курс навучання будучыя садаводы.

Побач, у суседняй калонцы, – фота лепшага токара Мінскага рамонтна-механічнага завода, які вырабляе дэталі будучага трактара. З Васілевічаў перадаюць, што ў некаторых калгасах паўторна ачысцілі пасяўны матэрыял. Рэкамендуецца новы метад пасадкі бульбяных клубняў, прапанаваны ў 1943 годзе акадэмікам Т.Д. Лысенкам – заснавальнікам і найбуйнейшым прадстаўніком псеўданавуковага напрамку ў біялогіі – мічурынскай аграбіялогіі («Звязда» № 34). Цікава, ці апраўдаў сябе гэты метад або пазней быў прызнаны памылковым? У Клічаўскім раёне да абласнога агляду самадзейнасці калектывы развучваюць беларускія народныя песні і танцы, песні савецкіх кампазітараў («Звязда» № 34).

Кубак БССР па хакеі (пра пачатак якога было напісана ў навіне ад 4 лютага – заўв. аўтара) завяршыўся, аўтар нататкі на 4-й старонцы газеты «Звязда» пералічыў гарады-ўдзельнікі спаборніцтва, назваў пераможцу і лік фінальнага матчу (6:0), тут жа прадстаўлена фота, на якім адлюстраваны востры момант гульні.

А да Перамогі заставалася 79 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам