ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Алена Анісім: “Спадчына Васіля Якавенкі – апора і арыенцір у нашай сённяшняй дзейнасці”
Пра самыя галоўныя якасці

4 лютага 1945 года. 95 дзён да Перамогі

4 лютага 1945 года. 95 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Ялцінская канферэнцыя. Наступ Чырвонай арміі. Ліст з фронту. Першынство па хакеі. Газеты: “Звязда” (№ 25); “Советская Белоруссия” (№ 24).

У гэты дзень у Ялце адкрылася Крымская канферэнцыя кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (“1418 дней Великой Отечественной войны: хронология событий”, Мінск, 2014, с. 376).

Баі на Усходнім фронце працягваліся. Чырвоная Армія няўхільна прасоўвалася на захад. Яе не спынялі асабліва ўмацаваныя крэпасці, такія як Познань, штурм якой пачаўся яшчэ ў 20-х чыслах студзеня. Пакінуўшы тут частку войскаў, асноўны паток накіраваўся далей. “Гонім немца наўпрост на Берлін, і ў хуткім часе скончым з ім і ўстановім сцяг перамогі над Берлінам”, – піша родным лейтэнант І.Р. Чыбусаў (база даных бібліятэк Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці “Памяць пра вайну”).

Такі хуткі і знішчальны наступ прывёў да падзення духу ва ўсёй германскай арміі. У войсках, размешчаных на захад ад Берліна “гэта выявілася ў ... паслабленні абароны і павелічэнні колькасці тых, хто здаецца ў палон, у тым ліку афіцэраў” – паведамляе карэспандэнт газеты “Нью-Ёрк геральд трыбун”  (“Советская Белоруссия”, № 24) .

Чытаючы і слухаючы гэтыя зводкі, жыхары Беларусі працягвалі жыць і працаваць у палях, на заводах, расчышчаць гарады і вёскі, адбудоўваць дамы. Стомленыя ад паўсядзённых клопатаў ваеннай пары, яны паступова вярталіся да сваіх даваенных звычак: хадзілі ў тэатры і кіно, прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, заўзелі за любімыя каманды. 4 лютага на стадыёне “Харчавік”?, цудам ацалелым у Мінску, пачалося першынство рэспублікі па хакеі з мячом – гомельская каманда “Лакаматыў” абыграла мінскі “Спартак” з лікам 2:1, а каманда горада Брэста саступіла вайсковай частцы камандзіра Нікіціна з лікам 4:0 (“Советская Белоруссия”, № 24; “Звязда”, № 25).

95 дзён засталося да Перамогі...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам