ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Дзень беларускага пісьменства ў 2021 годзе пройдзе ў Капылі
15 лютага 1945 года. 84 дні да Перамогі

16 лютага 1945 года. 83 дні да Перамогі

16 лютага 1945 года. 83 дні да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Тэатральныя пастаноўкі. Кароткія навіны з розных абласцей Беларусі. Анонсы культурных мерапрыемстваў. Газеты: "Звязда" (№ 31), "Віцебскі рабочы" (№ 17).

У гэтыя лютаўскія дні ў Беларусі адбылася значная культурная падзея – пасля трохгадовага перапынку абноўлены Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР (цяпер – Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага) у Мінску прыступіў да актыўнай творчай дзейнасці. Адзін з лепшых тэатраў рэспублікі паказаў магілёўскаму гледачу вадэвіль У. Дыхавічнага "Вясельнае падарожжа", пастаноўку па апавяданні Ф. Кнорэ "Сустрэча ў цемры" , камедыю "Свая сям'я, або Замужняя нявеста" А. Шахоўскага, А. Грыбаедава і М. Хмяльніцкага. У бліжэйшых планах – пастаноўка п'ес рускай і сусветнай класікі ("Звязда", № 31).

А ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Якуба Коласа (цяпер – Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа) у Віцебску пастаўлена новая п'еса К. Крапівы "Проба агнём", напісаная ім ў 1943 г.; яе прэм'еру трупа паказала яшчэ ў эвакуацыі. Ролі выконвалі вядучыя артысты Беларусі П. Малчанаў, А. Радзялоўская, А. Шэлег ("Віцебскі рабочы", № 17).

З рубрыкі "Коратка" ў газеце "Звязда" (№ 31) пералічым некаторыя звесткі: у Палескай вобласці працуе 22 дзіцячыя садкі і 5 ясляў, хутка адкрыецца яшчэ некалькі; у гарадах Гомельскай вобласці закладзена некалькі інкубатарных станцый для вырошчвання куранят; у раённым цэнтры Ветрына Віцебскай вобласці (цяпер у складзе Полацкага раёна) хуткімі тэмпамі адраджаецца сетка культурна-асветных устаноў – нядаўна адкрылася 5 клубаў, 11 хат-чытальняў, 26 чырвоных куткоў. Па ўсёй Беларусі арганізаваны розныя курсы: у Полацкай вобласці рыхтуюць 800 будучых механізатараў, у Брэсцкай – настаўнікаў пачатковых класаў, у Мінску – рахункаводаў. Сярод анонсаў культурнай праграмы – першая серыя кінафільма С. Эйзенштэйна "Іван Грозы", опера "Алеся" Я. Цікоцкага, канцэрт народнай артысткі БССР і СССР Л. Александроўскай.

Да Перамогі засталося 83 дні...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам