ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
16 лютага 1945 года. 83 дні да Перамогі
Крылы творчага натхнення

15 лютага 1945 года. 84 дні да Перамогі

15 лютага 1945 года. 84 дні да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Падрыхтоўка да веснавых палявых работ. Выкананне планаў па раёне. Адкрылася хата-чытальня. Газета “Чырвоны сцяг” (Давыд-Гарадоцкі раён) (№ 7).

У 7-м нумары газеты “Чырвоны сцяг” вітаецца ўзяцце нашымі войскамі Будапешта. (Газета “Чырвоны сцяг” выходзіла ў Давыд-Гарадоцкім раёне Пінскай вобласці, цяпер тэрыторыя раёна знаходзіцца ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці).

“Франтавое заданне выканана” – пад такім загалоўкам работнікі раёна ў адказ на перамогі Чырвонай Арміі зрабілі справаздачу аб сваіх справах – “усенароднай дапамогай фронту”. Так, план першага квартала 1945 года па падрыхтоўцы і вывазцы лесу ў некаторых сельсаветах выкананы на 104–120 працэнтаў, а план 1944 года па будаўніцтву мастоў у раёне перавыкананы на 591 працэнт!

Актыўна ідзе падрыхтоўка да веснавых палявых работ – неабходна падрыхтаваць насенне і інвентар, разлічыць цяглавую сілу. Праца ўскладняецца тым, што большая частка рабочых коней і валоў была сагнана ў Нямеччыну, інвентар спалены. Таксама яшчэ не ва ўсіх сельсаветах жыхарам вернуты зямельныя ўчасткі, адабраныя ў іх пры немцах. Газета нагадвае: нягледзячы на ўсе цяжкасці, план веснавой пасяўной павінен быць выкананы. У хуткім часе пачне працаваць мясцовая радыёстанцыя – абсталяванне для яе ўжо ўстаноўлена. На дадзены момант да раённага радыёвузла падключаны 142 пункты, 2 рэпрадуктары ўстаноўлены на базарнай плошчы і ў цэнтры Давыд-Гарадка. Апошнія навіны ў сельскія саветы раёна перадаюцца па тэлефоне, а далей, жыхарам вёсак, – па ўстаноўленых рэпрадуктарах. (Сёння, з нашай зручнай інтэрнэт- і тэлефоннай прасторы нам цяжка ўявіць такую камунікацыю! – заўв. аўт.).

Не абыдзем увагай навіны культуры і бібліятэчнай справы. Толькі што скончыўся агляд мастацкай самадзейнасці сярод школ. А ў вёсцы Альпень Веляміцкага сельсавета на Брэстчыне адкрылася хата-чытальня, укамплектаваная газетамі і кнігамі.

84 дні засталося да Перамогі...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам