ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
11 сакавіка 1945 года. 59 дзён да Перамогі
Музычная вясна пачалася фартэпіянным канцэртам

10 сакавіка 1945 года. 60 дзён да Перамогі

10 сакавіка 1945 года. 60 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Узяцце горада Штольп. Мірныя клопаты БССР. Адраджэнне конегадоўлі. Бібліятэчныя навіны. Аднаўленне дзіцячых санаторыяў. Газеты: "Звязда" (№ 47), "Советская Белоруссия" (№ 46).

Ва Усходняй Памераніі войскі 2-га Беларускага фронту авалодалі горадам Штольп – важным транспартным вузлом і апорным пунктам абароны. Пра наступленне нашых войскаў у Германіі падрабязна паведамляецца і ў аператыўнай зводцы Саўінфармбюро, і ў артыкулах карэспандэнтаў ТАСС. Саюзная авіяцыя буйнымі сіламі здзейсніла налёты на заводы па вытворчасці бензолу і сінтэтычнага паліва ў Руры, на танкавыя заводы ў Касэлі (“Звязда”, № 47, “Советская Белоруссия”, № 46).

20200226_140439.jpgПакуль працягваецца наступленне нашых войскаў у Германіі, у БССР вядуцца работы па нарыхтоўцы і вывазцы лесу, востра ставіцца пытанне аб падрыхтоўцы спецыялістаў для будаўнічай галіны. Ідзе актыўная падрыхтоўка да веснавой сяўбы, часткай якой з'яўляецца турбота аб жывых "трактарах" – конях. У выдадзенай у пачатку 1945 г. брашуры "Аб мерах па павелічэнню пагалоўя коней і палепшанню за імі догляду і ўтрымання ў калгасах і саўгасах" гаворыцца пра тое, што за час акупацыі пагалоўе коней рэзка скарацілася, пагаршэнне ўмоў утрымання прывяло да хвароб; племянное пагалоўе часткова знішчана, часткова вывезена ў Германію. Далей у некалькіх раздзелах прыведзены меры па адраджэнні галіны. Кадравую праблему пакліканы быў вырашыць Гомельскі конегадоўчы заатэхнікум. Таксама былі прадугледжаны спецыяльныя надбаўкі і прэміі за эфектыўную працу па ўтрыманні і вырошчванні коней. (Кніга захоўваецца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).

У гэты дзень былі апублікаваны і бібліятэчныя навіны. У студзені 1945 г. у Радашковічах (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) была арганізавана бібліятэка, якая цяпер становіцца ўсё больш папулярнай сярод насельніцтва, фонд яе налічвае больш за тысячу кніг, а нядаўна сюды з Ленінграда даслалі мастацкую класіку; таксама для 18-ці хат-чытальняў раёна ўкамплектаваны невялікія бібліятэчкі папулярнай літаратуры.

А Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна размясціла аб'яву аб вакансіі – ёй "патрабуюцца на пастаянную працу: бібліятэкары, памочнікі бібліятэкараў, бібліятэчныя тэхнікі, сакратар, галоўны бухгалтар, машыністка, экспедытар, вартаўнікі, прыбіральшчыцы, гардэробшчыцы і дворнік" ("Советская Белоруссия", № 46).

Цікавы матэрыял аб некаторых мерах па аднаўленні здароўя дзяцей ёсць у газеце "Звязда" (№ 47). Да вайны ў БССР была сфарміравана шырокая сетка лекавых санаторыяў. Пасля вызвалення гэтыя ўстановы паступова пачалі аднаўляцца. Так, у Астрашыцкім Гарадку Мінскай вобласці абноўлены і працуе дзіцячы санаторый на 60 месцаў для лячэння туберкулёзу; падобныя санаторыі, але ўжо па 200 месцаў, плануецца адкрыць у Новай Ельні Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Гродзенскай) і ў Свірскім раёне; таксама да канца года плануецца адкрыць на беразе маляўнічага возера Свір у Маладзечанскай вобласці (цяпер Мінскай) санаторый для лячэння нервовых захворванняў. У Мінску аднавіў сваю працу Інстытут туберкулёзу (сёння гэта Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі, які у 2018 годзе адзначыў сваё 90-годдзе).

Да Перамогі заставаўся 61 дзень...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам