ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Дзесяць любімых раслін Купалы і Коласа
Першая сустрэча Купалы і Коласа

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Інэсы Аляксееўны Сініцынай

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Інэсы Аляксееўны Сініцынай
Іншыя навіны

Інэса Аляксееўна нарадзілася 13 жніўня 1932 года ў горадзе Старыца Калінінскай вобласці (сёння – Цвярская вобласць) Расійскай Федэрацыі.

У 1940 годзе дзяўчынка пайшла ў першы клас адной з сярэдніх школ Ленінграда. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны вымусіў сям'ю эвакуявацца ў Куйбышаў Новасібірскай вобласці, а пазней у сувязі з тым, што бацька Інэсы не вярнуўся з фронту, пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь, у Полацк.

Скончыўшы ў 1950 годзе Полацкую сярэднюю школу, дзяўчына паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (сёння – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

2_Sinitsyna

Па заканчэнні ВНУ ў жніўні 1955 года Інэса Аляксееўна была прынята на пасаду бібліятэкара беларускага аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У першыя гады па сямейных абставінах ёй даводзілася некалькі разоў перарываць працу ў бібліятэцы.

Высокі прафесіяналізм дазволіў І.А. Сініцынай ў 1965 годзе ўзначаліць працу сектара агульных чытальных залаў, а праз чатыры гады – сектара класіфікацыі і арганізацыі каталогаў.

3_Sinitsyna
Інэса Аляксееўна ў цэнтры

Загадам міністра культуры БССР у 1973 годзе Інэса Аляксееўна была прызначаная намеснікам дырэктара па бібліятэчнай працы. На гэтай пасадзе яна плённа працавала на працягу наступных 13 гадоў.

4_Sinitsyna
1984 год

І.А. Сініцына карысталася заслужаным аўтарытэтам сярод супрацоўнікаў і бібліятэчных спецыялістаў рэспублікі. Калегі з цеплынёй успамінаюць час працы з ёй, характарызуючы Інэсу Аляксееўну як высокапрафесійнага, ініцыятыўнага, з творчым падыходам да справы кіраўніка, які шмат увагі і сіл надаваў пытанням паляпшэння абслугоўвання чытачоў, камплектаванню і арганізацыі кніжных фондаў, даведачна-бібліяграфічнай працы і развіццю сістэмы каталогаў і картатэк, а таксама падрыхтоўцы бібліятэчных кадраў краіны.

Людміла Васільеўна Скібіна, якая працавала ў свой час пад кіраўніцтвам І.А. Сініцынай, пісала ў сваіх успамінах: “«Сінічка» прыцягвала сваёй мяккасцю і далікатнасцю. А пастаянная ветлівасць на мілавідным твары, не магла не выклікаць прыязнасць у кожнага. Памятаю яе звонкі пералівісты смех. Ён даносіўся здалёк і як бы з'яўляўся сігналам ўсміхнуцца ў адказ”.

5_Sinitsyna
Інэса Аляксееўна справа, 1972 год

Інэса Аляксееўна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: на працягу шэрагу гадоў была членам Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі і партыйнага бюро, старшынёй мясцовага камітэта прафсаюза бібліятэкі, двойчы абіралася дэпутатам Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў.

6_Sinitsyna
Інэса Аляксееўна справа

За прафесійныя заслугі і дзелавыя якасці ў 1982 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР І.А. Сініцынай было прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры БССР. Прафесіяналізм Інэсы Аляксееўны быў адзначаны шэрагам Ганаровых грамат – Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, абкама прафсаюза работнікаў культуры, а таксама юбілейным медалём “За доблесную працу” і значком “За выдатную працу”.

“Гэта самы цудоўны чалавек, якога я сустракала ў сваім жыцці. Разумная, добрая, жыццярадасная, заўсёды з усмешкай на твары. Працаваць побач з ёй было шчасцем. Усё добрае, што я маю ў жыцці – ад яе”, – з павагай і любоўю ўспамінае сёння каляжанку Людміла Мікалаеўна Рабок.

7_Sinitsyna
Інэса Аляксееўна з Людмілай Мікалаеўнай Рабок, 1982 год

І.А. Сініцына пайшла з жыцця ў 1987 годзе, пакінуўшы яркі след не толькі ў гісторыі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, але і ў сэрцах тых, каму пашчасціла быць з ёй знаёмымі.

Матэрыял падрыхтаваны галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства
Вольгай Анатольеўнай Какшынскай.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам