ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Музейныя заняткі, прысвечаныя гравюры
Расцём з музыкай

Да 75-гадовага юбілею ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі, таленавітага бібліёграфа Алы Васільеўны Мураўёвай

Да 75-гадовага юбілею ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі, таленавітага бібліёграфа Алы Васільеўны Мураўёвай
Іншыя навіны

Нарадзілася Ала Васільеўна ў 1946 г. у Мінску. Адразу пасля заканчэння сталічнай школы дзяўчына працавала лабарантам у інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. На наступны год паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) на бібліятэчны факультэт, які з адзнакай скончыла ў 1969 г.

Па накіраванні Міністэрства культуры БССР дзяўчына была прынята на пасаду бібліёграфа ў навукова-бібліяграфічны аддзел Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) і з першых гадоў працы праявіла сябе як цудоўны прафесіянал, эрудзіраваны, сур’ёзны і ўдумлівы супрацоўнік, здольны выконваць складаную рэдактарскую працу.

Muraujova-2.jpg

Праз чатыры гады Алу Васільеўну перавялі на пасаду старшага бібліятэкара. Яна займалася складаннем рэкамендацыйных паказчыкаў літаратуры, была рэдактарам бюлетэня “Новыя кнігі БССР”.

Muraujova-3-5.jpg

У 1977 г. А.В. Мураўёва была пераведзена на пасаду старшага рэдактара. Праз год стала загадчыцай сектара бюлетэня “Новыя кнігі БССР” у аддзеле рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Яе дасведчанае кіраўніцтва і высокі прафесіяналізм забяспечвалі своечасовую і якасную падрыхтоўку выдання.

У 1979 г. Але Васільеўне Мураўёвай было прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”.

Шматгадовая плённая праца, высокае пачуццё адказнасці за даручаную справу дазволілі Але Васільеўне ў 1987 г. узначаліць аддзел рэкамендацыйнай бібліяграфіі.

Неўзабаве на базе дадзенага аддзела і сектара зводнага каталога аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі быў створаны навукова-бібліяграфічны аддзел, першым кіраўніком якога стала А.В. Мураўёва. На гэтай пасадзе яна адпрацавала 17 гадоў. Ала Васільеўна распрацоўвала шляхі ўдасканалення інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкі, ажыццяўляла пошук новых стратэгій развіцця, разглядала магчымыя варыянты аптымізацыі створаных бібліятэкай баз даных.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Л.Г. Кірухіна ў 1997 г. у атэстацыйнай характарыстыцы адзначала: “…Выдатнае спалучэнне тэарэтычных ведаў з практычнай дзейнасцю вылучае Алу Васільеўну Мураўёву не толькі сярод калег-супрацоўнікаў бібліятэкі, але і сярод бібліёграфаў рэспублікі. Яна высокакваліфікаваны спецыяліст, таленавіты бібліёграф. Ёй уласцівы маштабны погляд на праблемы бібліяграфазнаўства, на пошукі нетрадыцыйных шляхоў іх вырашэння. Ёй належыць ініцыятыва па арганізацыі навуковых даследаванняў, накіраваных на вывучэнне бібліяграфічнага забеспячэння беларусазнаўства, краязнаўства. Працуючы загадчыкам аддзела, шмат увагі надае каардынацыі бібліяграфічнай дзейнасці і аказанню метадычнай дапамогі абласным бібліятэкам у авалоданні новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі…”.

А.В. Мураўёва стала адным з галоўных распрацоўшчыкаў Нацыянальнага машыначытальнага абменнага фармату BELMARC. Яна займалася пытаннямі стварэння электроннага каталога Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ).

Muraujova-6.jpg

Значны ўклад Алы Васільеўны ў навукова-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні Нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў. Яна праводзіла навучанне і аказвала кансультацыйную дапамогу работнікам аддзела, які займаецца стварэннем і вядзеннем гэтага рэсурсу.

У 2004 г. А.В. Мураўёва была пераведзена на пасаду галоўнага бібліёграфа ў аддзел бібліятэчных тэхналогій, дзе і прапрацавала да самага выхаду на пенсію.

Muraujova-7.jpg

За плённую высокапрафесійную працу, значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Рэспублікі Беларусь А.В. Мураўёва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны (1997 г.) і Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2012 г.).

На працягу ўсяго працоўнага шляху Ала Васільеўна спалучала сваю прафесійную дзейнасць з актыўнай грамадскай пазіцыяй, прымаючы неабыякавы ўдзел у жыцці аддзела і бібліятэкі: неаднаразова абіралася ў склад прафсаюзнага камітэта бібліятэкі, была прафаргам аддзела і палітінфарматарам. Шмат гадоў з’яўлялася старшынёй бібліяграфічнага камітэта савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Muraujova-8.jpg

30 снежня 2015 г. Ала Васільеўна пайшла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 46 гадоў свайго прафесійнага жыцця.

Ад усёй душы віншуем Алу Васільеўну з юбілейнай датай і жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, дабрабыту і аптымізму!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

У публікацыі выкарыстаны фота з асабістага архіва С. Базылевай-Ланько.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.
Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам