ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.
Да 75-гадовага юбілею ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі, таленавітага бібліёграфа Алы Васільеўны Мураўёвай

Музейныя заняткі, прысвечаныя гравюры

Музейныя заняткі, прысвечаныя гравюры
Іншыя навіны

На выставе “Узноўлены шэдэўр” адбыліся музейныя заняткі. Удзельнікі мелі магчымасць параўнаць гравюры, створаныя ў розных тэхніках і эпохах, а таксама ўбачыць унікальную друкаваную дошку XVII стагоддзя.

Што такое малюнак, вядома кожнаму, а вось што такое гравюра, ведаюць, мабыць, не ўсе. Гравёр не малюе на паперы, а наносіць малюнак спачатку на якую-небудзь цвёрдую паверхню, а ўжо потым робіць яго адбітак на паперы. Самая старажытная гравіравальная тэхніка – гэта гравюра на дрэве. Затым з'яўляецца разцовая гравюра на метале.

На занятках з кандыдатам культуралогіі Алесем Сушай удзельнікі разбіраліся, навошта мастак выконвае складаную і карпатлівую працу, вырабляючы друкаваную дошку, якія існуюць тэхнікі гравюр у залежнасці ад матэрыялаў і спосабаў апрацоўкі, колькі адбіткаў можна вырабіць з адной дошкі і г.д.

Гравюры, як і кнігі, варта ўмець чытаць, каб зразумець светапогляд аўтара і дух эпохі. Але калі разабрацца ў гэтай няпростай справе, то разглядаць творы гравіравальнага мастацтва становіцца вельмі цікава!

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам