ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
“Мультчытайка” паводле казкі “Малы і Карлсан, які жыве на даху”
19 снежня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фаіны Іосіфаўны Мільчынай, высокакваліфікаванага спецыяліста з пляяды супрацоўнікаў, якія стаялі ля вытокаў фарміравання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Руплівы даследчык гродзенскай даўніны

Руплівы даследчык гродзенскай даўніны
Іншыя навіны

20 снежня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Юзафа Ядкоўскага, краязнаўца, даследчыка старажытнасцей Панямоння, нумізмата, заснавальніка Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Ю. Ядкоўскі (1890–1950) з’яўляецца ўраджэнцам Гродна і адной са знакавых асоб у гісторыі горада. Яго бацькі былі выхадцамі з небагатых шляхецкіх сем’яў Гродзенскай губерні. У Гродне шматдзетнае сямейства Ядкоўскіх мела ўласны дом і майстэрню па вытворчасці сталярных вырабаў.

Jadkouski-1.jpg

Атрымаўшы першапачатковую хатнюю адукацыю, будучы навуковец паступіў у Гродзенскую мужчынскую гімназію. У час вучобы ў гімназіі Юзаф пачаў праяўляць цікавасць да даследавання мінулага роднага краю. Значная заслуга ў гэтым належала настаўніку гісторыі Я.Ф. Арлоўскаму, члену Гродзенскага царкоўна-археалагічнага камітэта, аўтару вядомых прац “Гродненская старина”, “Очерк истории города Гродно, составленный на основании печатных источников”, “Учебное описание Гродненской губернии” і інш. Юнак часта вандраваў з сябрамі па памятных ваколіцах горада, знаёміўся з архітэктурнымі помнікамі, збіраў старажытныя манеты. У гэты ж перыяд пачаў пісаць першыя краязнаўчыя нарысы, якія друкаваў у выданнях “Dziennik Wilenski” і “Swiatowit”. Быў добра знаёмы з Элізай Ажэшкай, пісьменніца дазваляла дапытліваму гімназісту карыстацца сваёй бібліятэкай.

Jadkouski-2.jpg

Праз ўдзел у патрыятычным руху Юзаф вымушаны быў пакінуць Гродзенскую гімназію і завяршаць адукацыю ў Варшаве, дзе ён сумяшчаў вучобу з працай у археалагічным музеі, удзельнічаў у раскопках. Па парадзе сваіх таварышаў, сярод якіх быў і Фердынанд Рушчыц, паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Затым вучыўся ў Імператарскім Маскоўскім археалагічным інстытуце, у 1912 г. абараніў дысертацыю “О литовской гривне в связи с вопросом о древнейших денежных единицах в Литве” і атрымаў званне “вучонага археолага”.

Працаваў у археалагічным інстытуце, затым у Румянцаўскім музеі. У 1910–1914 гг. Маскоўскім археалагічным таварыствам быў накіраваны ў камандзіроўку для археалагічных даследаванняў, замалёвак і фотаздымкаў архітэктурных помнікаў, вывучэння архіваў на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў.

У гады Першай сусветнай вайны займаўся арганізацыяй эвакуацыі гістарычных каштоўнасцей, працаваў санітарам у шпіталі. У час савецка-польскай вайны 1920 г. удзельнічаў у ваенных дзеяннях. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Гродна і прыступіў да актыўнай навуковай дзейнасці. Ён быў прызначаны адказным сакратаром Камісіі апекі над помнікамі гісторыі і культуры. Збіраў матэрыялы аб помніках археалогіі і гісторыі Гродна і Гродзенскага павета, склаў іх дзяржаўны спіс.

Важным напрамкам дзейнасці гэтага перыяду стала работа па арганізацыі ў горадзе гістарычнага музея (цяпер – Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей), які стаў адметнай часткай культурнага жыцця горада. Намаганнямі Ю. Ядкоўскага былі сабраны калекцыі археалогіі, нумізматыкі, этнаграфіі, мастацкіх твораў і дакументаў, арганізавана музейная бібліятэка з фондам каля 15 тыс. тамоў, наладжаны выпуск штогодніка “Muzeum w Grodnie”.

Юзаф Ядкоўскі праводзіў і археалагічныя раскопкі: ў Ваўкавыску (1925), на Замкавай Гары ў Гродне (1932–1933), у 1935 г. даследаваў Каложскую царкву. Яго плённая праца спрыяла вывучэнню і захаванню помнікаў культуры і архітэктуры Гродзенскага краю.

Jadkouski-3.jpg

Вучоны з’яўляецца аўтарам больш за 150 публікацый па гісторыі, нумізматыцы, культуры, краязнаўстве Гродзеншчыны, Брэстчыны, Беласточчыны. Асноўная іх частка звязана з вынікамі археалагічных раскопак, апісаннем і ўвядзеннем у навуковы ўжытак разнастайных помнікаў матэрыяльнай культуры і рукапісаў. Значны ўклад Ю. Ядкоўскі ўнёс таксама ў вывучэнне і папулярызацыю гісторыі паўстання 1863–1864 гг. на Гродзеншчыне. Сярод прац Ю. Ядкоўскага – “Okolice Grodna pod względem archeologicznym” (1910), “Grodno” (1923), “Gimnazjum po-dominikańskie w Grodnie” (1924), “Grodzisko wołkowyskie” (1925), “Cechy grodzienskie w wiekach dawnych” (1926), “Grodno i okolice w zaraniu dziejów Litwy i Rusi nad Niemnem” (1928), “Ulice grodzienskie w swietle historji i topologji” (1931), “Skarby monet znalezione na terenie województw półn.-wschodnich w latach 1928–1930” (1934), “Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie: w świetle badań archiwalnych i archeologicznych, dokonanych w 1935 r.” (1936) і інш.

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца шэраг прац вучонага, а таксама публікацыі пра яго жыццё і дзейнасць, якія можна знайсці праз электронны каталог. У ЭІР “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі” дадаткова прадстаўлены звесткі пра творы Ю. Ядкоўскага, выяўленыя ў фондах замежных бібліятэк, але якіх няма ў нашай краіне.

У 1937 г. Ю. Ядкоўскі пераехаў у Варшаву. Працаваў у мастацкіх зборах Варшаўскага замка. Пасля Другой сусветнай вайны і да канца жыцця займаўся аднаўленнем нумізматычнага кабінета Польскага нацыянальнага музея, кіраваў дзейнасцю Варшаўскага нумізматычнага таварыства.

Біяграфічныя звесткі пра Ю. Ядкоўскага змешчаны таксама ў анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”, Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў, на сайце Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага ў базе даных “Легенды Гродзеншчыны” і іншых рэсурсах.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам