ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”
Фонд бібліятэкі папоўніўся каштоўнымі выданнямі

Да 240-годдзя славутага жывапісца Яна Дамеля

Да 240-годдзя славутага жывапісца Яна Дамеля
Іншыя навіны

Ян Крыстаф Дамель (1780–1840) пакінуў значны след у беларускім выяўленчым мастацтве. Пра ранні перыяд яго жыцця вядома не вельмі многа.

Нарадзіўся ён у Курляндыі ў сям’і купца. У 1799–1809 гг. вучыўся на факультэце літаратуры і прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітета. Быў вучнем вядомых мастакоў Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма. Атрымаўшы ступень магістра, некаторы час працаваў ад’юнктам на кафедры малюнка і жывапісу. Паралельна з вучобай і працай ва ўніверсітэце займаўся творчасцю.

У 1815 г. Я. Дамель апынуўся пад следствам па ўзбуджанай справе супраць віленскіх фальшываманетчыкаў. Быў неабгрунтавана асуджаны і ў 1820 г. адпраўлены ў Сібір (Табольск, Томск, Енісейск). Пасля заканчэння ссылкі ў 1822 г. прыехаў у Мінск, дзе жыў і працаваў да канца сваіх дзён.

Damel_2.jpg

Творчасць Я. Дамеля сфарміравалася ў большай ступені пад уплывам класіцызму. Віленскі і мінскі перыяды былі надзвычай плённымі і паспяховымі для мастака. За гэтыя гады напісаны некалькі дзясяткаў жывапісных палотнаў і графічных выяў. Асноўная тэматыка гістарычных работ Я. Дамеля звязана з мінулым Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай: “Гібель князя Панятоўскага”, “Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам”, “Смерць Глінскага ў няволі”, “Твардоўскі паказвае Жыгімонту Аўгусту цень яго жонкі Барбары”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Вызваленне Тадэвуша Касцюшкі з няволі”.

Значную колькасць работ Я. Дамеля складаюць творы на рэлігійныя і міфалагічныя сюжэты: “Хрыстос, які нясе крыж”, “Хрыстос і самарыцянка”, “Палажэнне ў труну”, “Святая Дзева з дзіцем”, “Хрышчэнне славян” і інш.

Мастаком напісана мноства партрэтаў, сярод якіх не толькі выявы знатных асоб (Д. Радзівіла, К. Тышкевіча, І. Храптовіча, М. Сперанскага і інш.), але і людзей з народа.

Вялікае месца ў творчасці Я. Дамеля займаў пейзаж. Мастак часта маляваў родную прыроду, але асабліва выразныя і эмацыянальныя пейзажы напісаны ім у сібірскай ссылцы. Сярод работ майстра ёсць таксама замалёўкі Мінска і яго ваколіц (“Вадзяны млын”, “Дрэвы пад вадой”).

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ёсць шэраг публікацый, прысвечаных аналізу творчасці Я. Дамеля, даведацца пра іх можна праз Электронны каталог. Біяграфічныя звесткі прадстаўлены ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях” і Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым адзелам бібліяграфіі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам