ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Праект "Светач беларускай паэзіі"
Інтэрактыўны праект “Сеанс-3”

Заўсёды разам са сваімі чытачамі

Заўсёды разам са сваімі чытачамі
Іншыя навіны

24 мая адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 95-годдзя заснавання і 70-годдзя выхаду першага нумара падпольнай “Звязды” ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


Зварот міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алега Праляскоўскага да ўдзельнікаў рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Газета "Звязда" ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі (да 95-годдзя заснавання і 70-годдзя першага падпольнага выхаду "Звязды" ў гады Вялікай Айчыннай вайны)":

Паважаныя сябры! Шчыра вітаю вас на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 95-годдзю заснавання газеты "Звязда" і 70-годдзю першага выпуску выдання ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя "Звязды" непарыўна звязана з гераічным мінулым нашай краіны. Старонкі газеты – дакладны і праўдзівы летапіс жыцця беларускага народа. Газеце належыць адметная роля ў станаўленні і развіцці беларускіх друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, фарміраванні высокіх традыцый нацыянальнай журналістыкі, выхаванні цэлай плеяды выдатных прафесіяналаў.

"Звязда" з’яўляецца нацыянальна-культурным набыткам беларускага народа. Па яе матэрыялах можна вывучаць гісторыю Беларусі са жніўня 1917 года па сённяшні дзень – і гераічную, і складаную, і часам трагічную.

У гады Вялікай Айчыннай вайны "Звязда" выходзіла ў падполлі ў Мінску, пасля – у партызанскай зоне на востраве Зыслаў Любанскага раёна. У гэты цяжкі для краіны час яна мужным друкаваным словам заклікала чытачоў на барацьбу з ворагам. Высокай адзнакай ролі газеты сталі ордэны Айчыннай вайны І ступені і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Сёння "Звязда" – адзіная беларускамоўная штодзённая грамадска-палітычная газета ў рэспубліцы. Безумоўным прыярытэтам у працы рэдакцыйнага калектыву з’яўляецца прапаганда нацыянальнай культуры, гістарычнай спадчыны нашага народа. Журналісты "Звязды" заўсёды трымаюць руку на пульсе жыцця краіны. Аб’ектыўнае і ўсебаковае інфармаванне чытачоў пра падзеі на Беларусі і ў замежжы садзейнічае вырашэнню задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, патрыятычнаму і духоўнаму выхаванню грамадзян краіны.

Упэўнены, што падчас канферэнцыі адбудзецца зацікаўленае і плённае абмеркаванне актуальных пытанняў гісторыі, сучаснага стану і перспектыў развіцця беларускай журналістыкі, а вынікам стане далейшае павышэнне прафесійнага ўзроўню і грамадскай значнасці айчынных сродкаў масавай інфармацыі. Шчыра жадаю вам паспяховай работы і ўсяго самага найлепшага!

* * *

На канферэнцыю, якая прайшла ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, было замоўлена звыш 50 дакладаў.

Відаць, супрацоўнікам "Звязды" накавана лёсам адлюстроўваць пераломныя моманты жыцця беларускага народа. Гэтая думка чырвонай ніткай праходзіла літаральна праз усе выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі. З самага пачатку заснавання "Звязда" (першыя нумары выходзілі тыражом не больш за 1 500 экземпляраў) праявіла байцоўскі характар. І далей у гады цяжкіх выпрабаванняў, асабліва ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі, і ў гады пасляваеннага аднаўлення разбуранай ушчэнт рэспублікі, калектыў рэдакцыі з гонарам нёс звяздоўскі сцяг.

Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя, у прыватнасці, зазначыў, што цяжка знайсці чалавека, які б не ведаў "Звязды". Амаль стагоддзе гучыць яе страснае, палымянае слова. Гісторыя газеты – гэта 95-гадовая гісторыя беларускага народа. "Звязда" – гэта і своеасаблівы летапісец нашай эпохі. І якія выпрабаванні ні выпадалі б на лёс газеты, яна заўсёды разам са сваімі чытачамі, лічыць Аляксандр Аляксандравіч.

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч параўнаў "Звязду" з настаўніцай жыцця, назваў яе флагманам беларускага друку. Біяграфія газеты цесна звязана з лёсам краіны, напоўненым яркімі незабыўнымі старонкамі, якімі можна і трэба ганарыцца, упэўнены навукоўца.

Пра асобныя, малавядомыя не толькі шырокай публіцы, але нават і спецыялістам, моманты існавання "Звязды" ў вельмі складаны рэвалюцыйны перыяд яе станаўлення (1917–1920 гг.) нагадаў вядомы палітолаг, галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка", кандыдат гістарычных навук, намеснік старшыні Беларускага саюза журналістаў Вадзім Гігін. На думку даследчыка, нумары "Звязды" за гэты час можна разглядаць як важную крыніцу гістарычных дакументаў.

Увогуле словы "гісторыя", "гістарычны" гучалі часта ў час канферэнцыі. Шмат цікавага расказалі і тыя, хто меў дачыненне да сапраўды велічных гістарычных падзей. Аб іх расказалі прысутным Май Вольфавіч Данцыг, народны мастак Беларусі, прафесар, унук Герца Данцыга, у друкарні якога ўбачыў свет першы нумар газеты "Звязда". Галіна Мікалаеўна Каржанеўская, дачка мінскага падпольшчыка Мікалая Каржанеўскага, распаўсюджвальніка падпольнай "Звязды", была таксама сярод удзельнікаў канферэнцыі.

У "Звязды" славутая гісторыя і славутыя традыцыі, якія маюць вельмі нямногія выданні на постсавецкай прасторы. Гэтыя словы належаць намесніку міністра інфармацыі Уладзіміру Матусевічу. Газета стала інтэлектуальным, рэсурсным цэнтрам нацыянальнай культуры, нацыянальнай навукі, гістарычнай спадчыны беларусаў. І сёння газета актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні інфармацыйнага поля Беларусі. Хутка ў рэдакцыі з’явяцца новыя дадатковыя магчымасці: "Звязда" ўзбуйняецца структурна. На яе базе будзе створаны выдавецкі дом "Звязда", у які ўвойдуць не толькі беларускамоўныя грамадска-палітычныя СМІ, але і шэраг мастацка-літаратурных і культуралагічных часопісаў. У гэтай сувязі "Звязда" мае ўсе шанцы стаць крэатыўным цэнтрам нацыянальных і культурных ініцыятыў, карысных для ўсёй краіны і грамадства, паведаміў намеснік міністра інфармацыі.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам