ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Заўсёды разам са сваімі чытачамі
Перадача ў дар кніг

Інтэрактыўны праект “Сеанс-3”

Інтэрактыўны праект “Сеанс-3”
Іншыя навіны

23 мая ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё інтэрактыўнага праекта “Сеанс-3”.


З прывітальным словам на мерапрыемстве выступіў загадчык галерэйна-выставачнага аддзела, старшыня ГА “Міжнародная гільдыя жывапісцаў” Фёдар Ястраб. Для ўдзельнікаў праекта спявала студэнтка першага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ксенія Мацук.

Інтэрактыўны праект “Сеанс” – адзін з самых папулярных сярод шырокай публікі. Гледачы змаглі далучыцца да творчага працэсу пад кіраўніцтвам вядомых беларускіх мастакоў, фатографаў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На працягу некалькіх гадзін наведвальнікі малявалі разам з мастакамі. Паспрабавалі сябе ў ролі мадэлі, паўдзельнічалі ў фотасесіях, майстар-класе па выцінанцы, пазнаёміліся з сакрэтамі стварэння габеленаў. Вячаслаў Паўлавец падзяліўся тайнамі акварэльнай тэхнікі, а Юрый Падолін растлумачыў, што такое манатыпія і як яна ствараецца. Яўген Шунейка, Антон Вырва і Ганна Мельнікава ўвесь вечар малявалі партрэты з натуры.

Інтрыгай праекта стала бясплатная латарэя. Арганізатары мерапрыемства разыгралі 25 твораў знакамітых і толькі пачынаючых беларускіх мастакоў.

Экспазіцыя мастацкага праекта “Сеанс-3” размешчана ў галерэях “Атрыум” і “Лабірынт” да 15 чэрвеня 2012 г.

Чытайце таксама:

   

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам