ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кніжныя каляды
Этнаграфічная паштоўка

Юбілей Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі

Іншыя навіны

22 снежня 2008 года Гомельская абласная універсальная бібліятэка імя В.І. Леніна святкуе свой 80-гадовы юбілей.


Сёння Гомельская абласная універсальная бібліятэка імя В.І. Леніна займае ганаровае месца сярод культурна-асветніцкіх устаноў рэгіёна, з’яўляецца метадычным цэнтрам для больш за семсот публічных бібліятэк вобласці. Яна ўдзельніца шматлікіх яркіх праектаў і праграм, накіраваных на захаванне нацыянальнай спадчыны, пашырэнне доступу да інфармацыі, мадэрнізацыю бібліятэчнай дзейнасці і прадстаўленне карыстальнікам новых паслуг.

Дасягненні бібліятэкі – гэта вынік карпатлівай працы яе калектыву – высокакваліфікаваных спецыялістаў ў галіне бібліятэчнай справы, якія, захоўваючы свае традыцыі, смела ідуць па шляху пераўтварэнняў і развіцця, адкрываюць новыя далягляды і перспектывы для асваення інфармацыйнай прасторы.

Жадаем калектыву бібліятэкі моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, удачы, прафесійных поспехаў, натхнення, ажыццяўлення ўсіх творчых задум.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам